Нікеліраванне
Выгляд
Нікеліраванне — нанясенне на паверхню металічных (часам і неметалічных) вырабаў слоя нікелю для аховы іх ад карозіі і ў дэкаратыўных мэтах (наданне паверхні бліскуча-серабрыстага колеру). Таўшчыня нікелевага пакрыцця ад дзясятых долей мікраметра да 20-30 мкм і больш. Робіцца пераважна электралітычным спосабам (гальванатэхніка), а таксама хімічным — аднаўленнем іонаў нікелю з яго солей. Каб паменшыць порыстасць пакрыцця, папярэдне робяць латуніраванне, мядненні або наносяць шматслойнае пакрыццё.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).