Перайсці да зместу

Ніна Міхайлаўна Пазняк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніна Міхайлаўна Пазняк
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 13 лютага 1956(1956-02-13) (68 гадоў)
Адукацыя
Месца працы

Ніна Міхайлаўна Пазняк (нар. 13 лютага 1956, вёска Парэчча, Лідскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні

Выбрана членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь пятага склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучана ад г. Ліда, Лідскага раёна).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. Працавала піянерважатай Першамайскай сярэдняй школы, старэйшай піянерважатай Паперненскай васьмігадовай школы Лідскага раёна, загадчыкам сектара ўліку членаў УЛКСМ і фінансаў Лідскага райкама камсамола, выхавацельніцай ясляў-сада № 17 (г. Ліда), карэспандэнтам аддзела партыйнага жыцця рэдакцыі газеты «Наперад», карэспандэнтам-арганізатарам раённага радыё, загадчыкам аддзела радыёінфармацыі раённага радыёвяшчання, загадчыкам аддзела лістоў і масавай работы газеты «Наперад», сацыяльным педагогам сярэдняй школы № 17 (г. Ліда), рэдактарам, старшым рэдактарам радыёпраграмы «Лідскае радыё», старшым рэдактарам інфармацыйна-рэкламнага гарадскога унітарнага прадпрыемства «Рэдакцыя радыёпраграмы «Лідскае радыё».

Галоўны рэдактар камунальнага інфармацыйна-рэкламнага унітарнага прадпрыемства «Лідскае тэлерадыёаб'яднанне».

Дэпутат Лідскага раённага Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.

Член Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі.

Мае пісьмо-падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пісьмо-падзяку Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь, падзяку Протаіерэя Лідскай акругі Расціслава Салаўёва. Узнагароджана ганаровай граматай Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.