Перайсці да зместу

Беліцкі сельсавет (Лідскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беліцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Беліца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 748
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 154
Код аўтам. нумароў 4

Бе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Беліца.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Няцецкага сельсавета[1]. 26 чэрвеня 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Парэцкага сельсавета (9 населеных пунктаў: Баяры-Смалоцкія, Збляны, Краснае, Лазяны, Лайкаўшчызна, Парэчча, Пацукі, Пішчоўцы і Сідараўцы)[2].

26 верасня 2016 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пескаўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Пескаўцы, вёскі Андрашоўшчына, Белеўцы, Буцілы, Вангі, Карытніца, Мастаўляны, Моцевічы, Панямонцы, Чахоўшчына, Шаўдзіні)[3]. 1 снежня 2019 года вёска Карытніца была выключана з Беліцкага сельсавета і перададзена ў Парэцкі сельсавет Дзятлаўскага раёна[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1574 чалавекі[5], з іх 58,9 % — беларусы, 36,3 % — палякі, 2,2 % — рускія, 1,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1748 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2016 г. № 156 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
  4. С 1 декабря текущего года изменятся границы Лидчины. Деревня Корытница будет включена в Дятловский район
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.