Оскар Рыгоравіч Плісан
Оскар Рыгоравіч Плісан | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 красавіка (1 мая) 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 мая 1990 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, урач, хірург, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат медыцынскіх навук[1] (1937) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Оскар Рыгоравіч (Ошэр Гдальевіч) Плісан (руск.: Плисан Оскар Григорьевич; 18 красавіка 1902, Мінск — 15 мая 1990, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне хірургіі, кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1939).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Сын рамесніка Гдаля Лейбавіча Плісана. Скончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1926 годзе. Навуковы супрацоўнік кафедры нармальнай анатоміі БДУ (1927). Клінічны ардынатар, асістэнт, дацэнт кафедраў агульнай хірургіі, шпітальнай хірургіі Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1933—1941).
У гады Вялікай Айчыннай вайны хірург палявых шпіталяў, старшы інспектар-хірург кіравання палявых эвакашпіталяў арміі (1941—1945).
Дацэнт кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута (1945—1966), адначасова галоўны хірург Мінскага абласнога аддзела аховы здароўя (1950—1954), галоўны ўролаг Мінскага гарадскога аддзела аховы здароўя (1950—1966). Выконваў абавязкі загадчыка кафедры факультэцкай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута (1954—1955).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар больш за 40 навуковых прац. Член праўлення Беларускага таварыства уролагаў.
Сярод апублікаваных прац:
- «Клиника и лечение травматических остеомиелитов костей таза», 1944;
- «Камнеобразование в мочевой системе в связи с военной травмой», 1945;
- «К вопросу о профилактике и лечении газовой инфекции», 1948.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Плисан Оскар Григорьевич (Ошер Гдальевич) (18.04(01.05).1902-15.05.1990) Архівавана 12 сакавіка 2016. (руск.)
- Знаменитые и юбилейные даты истории медицины Беларуси. 2012. (руск.)
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1902 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 15 мая
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Пахаваныя на Паўночных могілках
- Выкладчыкі БДМУ
- Кандыдаты медыцынскіх навук
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Выдатнікі аховы здароўя (СССР)
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 18 красавіка
- Хірургі СССР
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Хірургі Беларусі