Ота Ліліенталь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл-Вільгельм Ота Ліліенталь
ням.: Otto Lilienthal
Дата нараджэння 23 мая 1848(1848-05-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 1896(1896-08-10)[1][2][…] (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці авіяканструктар, лётчык, вынаходнік
Навуковая сфера піянер авіяцыі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл-Вільгельм Ота Ліліенталь (23 мая 1848, Анклам - 10 жніўня 1896, Берлін) — нямецкі інжынер, адзін з піянераў авіяцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Мадэлі планёраў Ота Ліліенталя, Зальцбург, Аўстрыя

Ота Ліліенталь нарадзіўся 23 мая 1848 года ў памеранскім мястэчку Анклам. Нямецкі інжынер і першы лётчык-даследчык распрацаваў, пабудаваў і выпрабаваў 11 лятальных апаратаў. Навуковае абгрунтаванне прычын лунання птушак, зробленае Ліліенталем, шмат у чым вызначыла развіццё авіяцыі. Здзейсніў больш за 2 тыс. палётаў на планёрах ўласнай канструкцыі. У адрозненне ад многіх піянераў авіяцыі не спрабаваў адразу ўзляцець, а доўга бегаў па ўзгорках спрабуючы вызначыць цэнтр пад'ёмнай сілы. Першы «палёт» здзейсніў проста падціснуўшы калені. Упершыню распрацаваў біплан, калі вырашыў павялічыць плошчу крыла, якое мела абмежаваны запас трываласці, зрабіў надбудову з яшчэ аднаго крыла.

У 1866 годзе Ота стаў практыкантам на машынабудаўнічым заводзе Шварцкопфа і неўзабаве атрымаў запрашэнне паступіць у невялікае канструктарскае бюро пры ім жа. Улетку 1870 г. Ота з адзнакай завяршыў навучанне ў Каралеўскай рамеснай акадэміі, быў прызваны ў войска падчас нядоўгай франка-прускай вайны.

Увосень 1881 г. Ліліенталь задумаў паправіць фінансавыя справы больш надзейным спосабам і адкрыў у Берліне майстэрню па вырабе катлоў. Недахопу ў замовах не было, майстэрня ператварылася ў завод, а Ота прыбудаваў да яе ўчастак, прызначаны для працы над лятальнымі апаратамі.

10 жніўня 1896 года Ота Ліліенталь загінуў у Берліне падчас палёту.

Зноскі

  1. а б Otto Lilienthal // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Otto Lilienthal // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Biografie: Manuela Runge, Bernd Lukasch: Erfinderleben – die Brüder Otto und Gustav Lilienthal; Berlin-Verlag, 2005; ISBN 3-8270-0536-1
  • Biografie: Werner Schwipps: Lilienthal – Die Biographie des ersten Fliegers; Aviatic-Verlag Gräfelfing, 1986; ISBN 3-925505-02-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]