Узброеныя сілы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Войска)

Узброеныя сілы, узброеная арганізацыя дзяржавы, прызначаная абараняць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы на выпадак вайны, адзін з важнейшых інструментаў палітычнай улады.

Прызначэнне ўзброеных сіл, прынцыпы іх будаўніцтва, навучання і выхавання асабовага складу вызначаюцца грамадствам, дзяржаўным ладам і палітыкай дзяржавы, а таксама масштабам краіны, яе геаграфічным становішчам, гістарычнымі, сацыяльнымі і культурнымі традыцыямі. Вырашальны ўплыў на ўзброеныя сілы аказвае эканоміка.

Да 20-га стагоддзя ўзброеныя сілы складаліся з сухапутнай арміі і ваенна-марскога флоту. Сучасныя ўзброеныя сілы ў большасці дзяржаў свету складаюцца з розных відаў (сухапутныя войскі, ваенна-марскі флот, ваенна-паветраныя сілы, сілы супрацьпаветранай абароны), вышэйшых органаў ваеннага кіравання (міністэрства абароны, генеральны штаб), органаў тылу і некаторых ваенізаваных арганізацый.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]