Перайсці да зместу

Дзяржаўны ашчадны банк Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ощадбанк)
АТ «Дзяржаўны ашчадны банк Украіны»
Тып Акцыянернае таварыства
Заснаванне 31 снежня 1991 (32 гады)
Заснавальнікі Кабінет міністраў Украіны
Размяшчэнне Сцяг Украіны Кіеў, вул. Шпітальная, 12г
Ключавыя постаці Навумаў Сяргей Уладзіміравіч
(Старшыня праўлення)
Галіна Фінансавыя паслугі
Чысты прыбытак -12,273 млрд. грн. (2015)[1]
Актывы 159,389 млрд. грн. (01.01.2016)[1]
Колькасць супрацоўнікаў каля 30 тыс. (2015)[2]
Аўдытар PricewaterhouseCoopers
Сайт www.oschadbank.ua

Дзяржаўны ашчадны банк Украіны (укр.: Державний ощадний банк України), кароткае найменне Ашчадбанк (укр.: Ощадбанк) — адзін з найбуйнейшых банкаў ва Украіне. Заснавальнік і ўладальнік банка — дзяржава (у асобе ўрада Украіны). Банк займае першае месца па колькасці аддзяленняў у краіне — больш за 1000[3].

Асаблівасці банка

[правіць | правіць зыходнік]

Як дзяржаўны, банк мае шэраг прывілеяў:

  • гарантыя 100 % вяртання ўкладаў фізічным асобам,
  • удзел у сацыяльных выплатах,
  • абслугоўванне дзяржаўных прадпрыемстваў.

«Ощадбанк» — лідар ва Украіне па льготным іпатэчным крэдытаванні (дзяржаўная праграма). Гэта асноўны банк у сегменце малога і сярэдняга бізнесу па праграме «Даступныя крэдыты», фінансуе таксама буйныя карпарацыі і аграрныя прадпрыемствы[3].

Гісторыя банка

[правіць | правіць зыходнік]

Банк дзейнічае з 1991 года, калі ён аддзяліўся ад Ашчадбанка СССР пасля роспуску краіны. У 1991 годзе Нацыянальны банк Украіны зарэгістраваў яго як самастойную банкаўскую ўстанову. Для сваёй дзейнасці новы банк выкарыстоўваў былыя аддзяленні савецкіх ашчадных кас. У 1999 годзе стаў адкрытым акцыянерным таварыствам са скарочанай назвай «Ощадбанк» (укр.: ощадний — ашчадны).

У 2014 годзе «Ощадбанк» пацярпеў страты 8,5 млрд грыўняў, а ў 2015 годзе яны склалі ўжо 12,2 млрд грыўняў. Як сцвярджала кіраўніцтва банка, гэта звязана з аддзяленнем Крыма ад Украіны. У 2018 годзе міжнародны трацейскі суд у Парыжы прысудзіў выплату больш за 1 мільярд долараў кампенсацыі на карысць «Ощадбанка». Праз тры гады, пасля падачы апеляцыі Расійскай Федэрацыяй, Апеляцыйны суд у Францыі адмяніў гэтае рашэнне.

Таксама праз суд «Ощадбанк» пакінуў сабе права на назву «Ашчадбанк». Суды доўжыліся некалькі гадоў, і ў 2020 годзе справа была прайграна расійскім Ашчадбанкам, бо правы на гандлёвы знак «Ашчадбанк» ва Украіне былі зарэгістраваны яшчэ ў 2007 годзе[3].

Рэйтынгі і паказчыкі банка

[правіць | правіць зыходнік]

Ва Украіне банк займае 2-е месца з 60 банкаў па рэйтынгу Нацбанка Украіны. У 2023 годзе агенцтва Fitch Ratings павысіла рэйтынг устойлівасці банка са ўзроўню сс на ўзровень cсс-. Па крэдытаздольнасці ад Fitch Ratings банк мае ўзровень AA, са стабільным прагнозам. Рэйтынг Moody’s — Caa3[3].

  1. а б Дакумент. НБУ (1 студзеня 2016). Праверана 21 чэрвеня 2017.
  2. Ощадбанк. Річний фінансовий звіт за 2015 рік (укр.)(недаступная спасылка). oschadbank.ua (21 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2016. Праверана 21 чэрвеня 2017.
  3. а б в г Ощадбанк в Украине: один из лидеров национальной банковской отрасли (руск.)