Оўайн ап Хівел
Оўайн ап Хівел | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
вал.: Owain ap Hywel | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Родры ап Хівел (950 — 953), Эдвін ап Хівел (950 — 954) |
||||||
Папярэднік | Хівел Добры | ||||||
Пераемнік | Марэдыд ап Оўайн | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хівел Добры | ||||||
Пераемнік | Марэдыд ап Оўайн | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | X стагоддзе | ||||||
Смерць | 988 | ||||||
Бацька | Хівел ап Кадэл | ||||||
Маці | Элен з Дыведа[d] | ||||||
Дзеці | сыны: Кадвалан, Эйніян, Ідвалан, Марэдыд, Ліварх[1] |
Оўайн ап Хівел (вал.: Owain ap Hywel, памёр у 987) — кароль Дэхейбарта і Повіса (950—987), сын Хівела Добрага і яго жонкі Элен[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці Хівела Добрага Дэхейбарт быў паасобны паміж яго сынамі — Родры, Эдвінам і Оўайнам. Пры гэтым яны не змаглі ўтрымаць у руках Гвінед, які належаў іх бацьку. У 952 годзе на Дэхейбарт напалі Іяга і Іеяў. У адказ на гэта ў 954 годзе браты Эдвін і Оўайн (Родры памёр за год да гэтай падзеі) здзейснілі паход на Гвінед і дасягнулі Конві, але былі разбіты ў бітве пры Ланрусце.
Пасля смерці Эдвіна пазней у гэтым жа годзе, Оўайн стаў кіраваць Дэхейбартам аднаасобна, але пры гэтым ён быў яшчэ і каралём Повіса. Адмовіўшыся ад заваявання Гвінеда, Оўайн накіраваў свае сілы на ўсход. Тройчы (у 960, 970 і 977 гадах) Оўайн нападаў на Маргануг, але няўдала. Пастарэўшы, Оўайн перадаў (магчыма, нефармальна) уладу свайму старэйшаму сыну Эйніяну, але падчас набегу на Гвент у 984 годзе той загінуў.
Оўайн памёр у 987 годзе, пакінуўшы трон малодшаму сыну Марэдыду, які адным-двума гадамі раней захапіў нарэшце Гвінед.
Падчас кіравання Оўайна, каля 954 года, былі складзены Аналы Камбрыі — важная крыніца па гісторыі Брытаніі V—X стагоддзяў.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. — Longmans, Green & Co, 1911.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- WALES, KINGS & PRINCES (англ.). Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 23 красавіка 2012. Праверана 29 кастрычніка 2011.