Іяга ап Ідвал

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іяга ап Ідвал
вал.: Iago ap Idwal
Кароль Гвінеда
950 — 979
Сумесна з Іеяў ап Ідвал (950 — ),
Хівел ап Іеяў (974 — 979)
Папярэднік Хівел ап Кадэл
Пераемнік Хівел ап Іеяў

Нараджэнне мерк. 908
Смерць мерк. 979
Бацька Ідвал ап Анараўд[1][2]
Маці Авандрэг верх Мервін
Дзеці Custennin ab Iago[d]
Дзейнасць манарх

Ія́га ап І́двал (вал.: Iago ap Idwal; памёр у 979) — кароль Гвінеда (950—979), сын Ідвала ап Анараўда.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля смерці Ідвала ап Анараўда ў 942 годзе, яго сыны павінны былі разам кіраваць Гвінедам, але Хівел Добры, які ўварваўся з поўдня, захапіў уладу. Пасля смерці Хівела братам усё ж удалося вярнуць прастол, перамогшы сыноў узурпатара. Іяга і Ідвал, якога храністы каб пазбегнуць блытаніны з бацькам называлі проста Іеяў, гэта значыць «Малодшы», падзялілі Гвінед паміж сабой на дзве часткі.

Спачатку яны кіравалі мірна, разам здзейсніўшы набег на Дэхейбарт у 952 годзе і адбіўшы нашэсце сыноў Хівела Добрага ў 954 годзе. Аднак неўзабаве паміж імі пачалася вайна. У 969 годзе Іяга паланіў Іеява і забіў яго.

У 973 годзе разам з іншымі брытанскімі каралямі Іяга сустрэўся ў Чэстэры з Эдгарам Міралюбным і нават сядзеў на вёслах у яго лодцы. На гэтай сустрэчы як саюзнік яго суправаджаў пляменнік Хівел ап Іеяў. Аднак у 974 годзе Іяга быў пераможаны Хівелам і быў вымушаны падзяліць з ім уладу. Хівел спрабаваў пазбавіцца ад дзядзькі, каб стаць адзіным кіраўніком Гвінеда. У 979 годзе ён наняў вікінгаў, каб тыя захапілі Іяга ў палон. Далейшы лёс Іяга невядомы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • John Edward Lloyd. A history of Wales: from the earliest times to the Edwardian conquest. — Longmans, Green & Co, 1911.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]