Перайсці да зместу

Паазерскае зледзяненне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Еўропа ў апошні ледавіковы перыяд

Паазерскае зледзяненне, валдайскае зледзяненне, вістуліянскае зледзяненне — апошняе зледзяненне на тэрыторыі Еўропы ў плейстацэне, папярэднічала галацэну.

Доўжылася па розных ацэнках 105 ці 85 тыс. гадоў. Было самым халодным сярод плейстацэнавых зледзяненняў. Складалася з трох этапаў — анагляцыялу (раннеледавікоўя), пленігляцыялу (сярэдне- ці ўласна ледавікоўя) і катагляцыялу (позналедавікоўя).

На працягу анагляцыялу адбывалася паступовая (з «цёплымі» інтэрстадыяльнымі перапынкамі) змена міжледавіковага клімату на перыгляцыяльны. Пленігляцыял, у якім панавала шматгадовая мерзлата і іншыя крыягенныя з’явы, завяршыўся пашырэннем мацерыковага ледавіка.

Ледавік пакінуў пасля сябе свежы марэнны рэльеф і тоўшчу адкладаў сярэдняй магутнасцю каля 15 м. У катагляцыяле паскорана-рытмічнае пацяпленне прывяло да канчатковага знікнення пахаванага (мёртвага) лёду, шматгадовай мерзлаты і іншых прыкмет зледзянення. З адкладамі звязаны многія радовішчы жвіру, пяску, гліны.

На Беларусі зледзяненне ахоплівала тэрыторыю Паазер’я.