Плейстацэн
Плейстацэ́н (англ.: Pleistocene, ад стар.-грэч.: πλεῖστος — самы шматлікі і καινός — новы, сучасны) — эпоха чацвярцічнага перыяду, якая пачалася 2,588 мільёна гадоў таму і скончылася 11,7 тысяч гадоў таму[1].
Плейстацэнавая эпоха змяніла пліяцэнавую і змянілася галацэнавай.
Аўтар тэрміна — шатландскі геолаг і археолаг Чарлз Лаель, які прапанаваў падзяліць трацічны перыяд на чатыры геалагічныя эпохі (уключаючы Старажытны і Новы пліяцэн) у першым томе яго кнігі «Асновы геалогіі» (1830). У 1839 годзе ён прапанаваў выкарыстоўваць тэрмін «плейстацэн» для Новага пліяцэну.
Для Еўразіі і Паўночнай Амерыкі плейстацэн быў характэрны разнастайным жывёльным светам, у які ўваходзілі маманты, шарсцістыя насарогі, пячорныя львы, бізоны, які, гіганцкія алені, дзікія коні, вярблюды, мядзведзі (як сучасныя, так і вымерлыя), гіганцкія гепарды, гіены, страусы, шматлікія антылопы. У познім плейстацэне большая частка мегафаўны вымерла. У Аўстраліі зніклі сумчатыя львы і дыпратодоны — самыя буйныя (памерам з насарога) сумчатыя, якія калі-небудзь існавалі на Зямлі. Мяркуецца, што выміранне выклікалі першабытныя паляўнічыя ў канцы апошняга ледавіковага перыяду, або выміранне адбылося ў выніку змянення клімату ці камбінацыі гэтых фактараў.
У наш час у Расіі і ЗША вядуцца працы па аднаўленні плейстацэнавай мегафаўны.
Жыццё ў плейстацэне
[правіць | правіць зыходнік]
На пачатку плейстацэну на Зямлі наступіў працяглы ледавіковы перыяд. На працягу 2 млн гадоў на планеце шматкроць чаргаваліся вельмі халодныя і адносна цёплыя адрэзкі часу. У халодныя прамежкі, якія працягваліся прыкладна 40 тысяч гадоў, кантыненты падвяргаліся нашэсцю ледавікоў. У прамежках з цяплейшым кліматам (міжледнікоўях) ільды адыходзілі, і ўзровень вады ў морах падымаўся.
У шматлікіх жывёл халодных рэгіёнаў планеты (напрыклад, у маманта і шарсцістага насарога) з’явілася густое шэрснае покрыва і тоўсты слой падскурнага тлушчу[2][3]. На раўнінах пасвіліся статкі аленяў і коней, на якіх палявалі пячорныя львы і іншыя драпежнікі. А прыблізна 180 тысяч гадоў таму на іх пачалі паляваць і людзі — спачатку неандэрталец, а затым і чалавек разумны[4].
Аднак многія буйныя жывёлы не змаглі прыстасавацца да рэзкіх ваганняў клімату і вымерлі. Каля 10 тысяч гадоў таму ледавіковы перыяд скончыўся, і клімат на Зямлі стаў цяплейшым і больш вільготным. Гэта спрыяла хуткаму павелічэнню колькасці чалавечай папуляцыі і рассяленню людзей па ўсім зямным шары. Яны навучыліся разворваць зямлю і вырошчваць культурныя расліны. Маленькія, спачатку сельскагаспадарчыя, абшчыны разрасліся, з’явіліся гарады, а ўсяго праз некалькі тысячагоддзяў чалавецтва ператварылася ў сусветнае грамадства, якое выкарыстоўвае ўсе дасягненні высокіх тэхналогій. Затое шматлікія віды жывёл, з якімі людзі спакон веку дзялілі планету, апынуліся на грані знікнення. Вось чаму навукоўцы ўсё часцей гавораць пра тое, што чалавек стаў прычынай новага масавага вымірання відаў на Зямлі.
| Позні плейстацэн, 50 тыс. гадоў таму |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ International Chronostratigraphic Chart (англ.). International Commission on Stratigraphy (1 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 1 верасня 2013. Праверана 23 верасня 2013.
- ↑ Мамонт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. (гл. фіг. 1).
- ↑ Мамонты и мамонтовая фауна (руск.) // Заалагічны музей Заалагічнага інстытута РАН
- ↑ Зуб неандертальца помог сделать открытия о распространении этого вида
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Иорданский Н. Н. Развитие жизни на земле. — М.: Просвещение, 1981.
- Короновский Н.В., Хаин В.Е., Ясаманов Н.А. Историческая геология : Учебник. — М.: Академия, 2006.
- Ушаков С.А., Ясаманов Н.А. Дрейф материков и климаты Земли. — М.: Мысль, 1984.
- Ясаманов Н.А. Древние климаты Земли. — Л.: Гидрометеоиздат, 1985.
- Ясаманов Н.А. Популярная палеогеография. — М.: Мысль, 1985.
- Плейстоцен — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі