Павал Ранкаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павал Ранкаў
Pavol Rankov
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 верасня 1964(1964-09-16)[1][2] (59 гадоў)
Месца нараджэння Чэхаславакія Попрад
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, выкладчык
Кірунак Магічны рэалізм
Мова твораў славацкая
Прэміі прэмія ймя Івана Краскі, «Jean Monnet», прэмія газеты «SME», «Angelus»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па́вал Ра́нкаў (славацк.: Pavol Rankov; нар. 16 верасня 1964, Попрад, Чэхаславакія) — славацкі пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1987 Павал Ранкаў скончыў філасофскі факультэт універсітэта Коменскага ў Браціславе, Працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы ў Марціне, Педагагічнай бібліятэцы ў Браціславе. Ад 1993 выкладае ва ўніверсітэце Коменскага на кафедры бібліятэчнай справы і навуковай інфармацыі.

Жыве ў Браціславе.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютаваў зборнікам апавяданняў «S odstupom času» (1995), які характарызуецца лучнасцю з традыцыямі сусветнага і айчыннага фантастычнага рэалізму (Борхес, Картасар, Грэндэль, Мітана  (славацк.)), часаваю і прастораваю незвязнасцю, адпаведна ўжытымі экзатычнымі асяроддзямі, рэдукаваным сюжэтам, драматызмам, спалучаным з элементамі таямніцы, містыфікацыяй, іррацыянальнасцю.

У 2001 выдаў другі зборнік апавяданняў пад назвай «Мы і яны / Яны і мы».

У 2002 выдаў зборнік прафесійных тэкстаў «Масавая камунікацыя, мас-медыя і інфармацыйная супольнасць». У 2006 выйшла наступная кніга па дадзенай тэматыцы «Інфармацыйная супольнасць — перспектывы, парадоксы, праблемы».

Першы раман «Гэта стала першага верасня (альбо калісьці там)» выдаў у 2008 годзе, у 2011 выйшаў другі раман пад назвай «Мамы».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • S odstupom času (апавяданні, 1995)
  • My a oni / Oni a my (апавяданні, 2001)
  • V tesnej blízkosti (апавяданні, 2004)
  • Stalo sa prvého septembra (alebo inokedy) (раман, 2008)
  • Matky (раман, 2011)
  • Päť x päť (2011)
  • Апавяданні (2012)
  • Na druhej strane (2013)

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20191218120733/https://www.litcentrum.sk/autor/pavol-rankov Праверана 18 снежня 2019.
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б в Pavol Rankov laureatem Nagrody im. Natalii Gorbaniewskiej (польск.). Праверана 22 кастрычніка 2014.
  4. Pavol Rankov (ням.). Literárne informačné centrum. Праверана 21 кастрычніка 2014.(недаступная спасылка)
  5. Dwunastu europejskich autorów wyróżnionych nową Europejską Nagrodą Literacką (польск.). European Commission. Праверана 22 кастрычніка 2014.
  6. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2014. Праверана 22 кастрычніка 2014.
  7. Kołodyńska, Agnieszka. Angelus 2014 dla Pavola Rankova (польск.). Праверана 21 кастрычніка 2014.