Павекі
Павекі | |
---|---|
![]() Расплюшчаныя павекі чалавека | |
Артэрыяльнае кровазабеспячэнне | lacrimal artery[d] і medial palpebral arteries[d] |
Інервуецца | infratrochlear nerve[d], supratrochlear nerve[d], supraorbital nerve[d] і lacrimal nerve[d] |
Колькасць аб’ектаў | 3 і 2 |
Лексема-суб’ект | Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 324: Невядомы тып сутнасці.. |
Код NCI Thesaurus | C12713 |
Аб’яднанне без перасячэнняў | спіс у кваліфікатарах[d] |
![]() |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/a0/African_Grey_Parrot-macro2.jpg/250px-African_Grey_Parrot-macro2.jpg)
Павекі — скурныя зморшчыны вакол вачэй у пазваночных жывёл і чалавека. Павекі патрэбны для абароны вочнага яблыка ад знешніх пашкоджанняў, змочвання яго слёзнай вадкасцю, выдаляюць з вачэй староннія целы. У большасці жывёл ёсць парныя (верхняе і ніжняе) рухомыя павекі, у шэрагу акул, земнаводных, паўзуноў, птушак і некаторых млекакормячых ёсць таксама рухомае трэцяе павека — міргальная перапонка, у большасці сысуноў яна не мае мускулатуры і нерухомая, у прыматаў і чалавека рэдукаванае і ўтварае маладзіковую зморшчыну ва ўнутраным вуглу вока.
Павекі ў чалавека — верхняя і ніжняя скурныя рухомыя зморшчыны, пры змыканні яны закрываюць вочны яблык і абмяжоўваюць вочную шчыліну. Мяжа верхняга павека — паглыбленне паміж арбітай і вочным яблыкам; ніжняга — адасоблена ад шчакі слаба выяўленай баразёнкай. Павекі складаюцца са скуры, падскурнай клятчаткі, цягліцавага пласта, храстковай пласцінкі і кан’юнктывы. Скура павекаў тонкая, пераходзіць у кан’юнктыву па краі, дзе растуць вейкі і размешчаны вусці залоз. Павекі маюць добра развітую сетку крывяносных сасудаў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
Павекі на Вікісховішчы |
---|
- Веки // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.