Павел Іванавіч Булак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Павел Іванавіч Булак
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1902(1902-10-25)
Месца нараджэння в. Вострава, Зэльвенскі раён
Дата смерці 21 жніўня 1970(1970-08-21) (67 гадоў)
Грамадзянства
Род войскаў партызаны
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна

Павел Іванавіч Булак (25 кастрычніка 1902, в. Вострава, Зэльвенскі раён — 21 жніўня 1970) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, за палітычную дзейнасць падвяргаўся турэмнага зняволення ў Польшчы (1930—1935, 1936—1939). Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны сакратар сельсавета ў Зэльвенскім раёне[1].

У партызанах з сакавіка 1942 года, камандзір групы, атрада, у снежні 1943 г. — ліпені 1944 — партызанскай брыгады «Перамога». У 1944—1964 гг. на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Зэльвенскім раёне[1].

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна помнік Булаку[1][2].

Зноскі

  1. а б в г Булак Павел Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 88. — 737 с.
  2. История Архівавана 15 жніўня 2016. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]