Зэльвенскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зэльвенскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Зэльва
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940,
30 ліпеня 1966
Дата скасавання 17 красавіка 1962
Кіраўнік Дзяніс Аляксандравіч Альшэўскі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 84,81 %, руская 13,16 %
Размаўляюць дома: беларуская 76,05 %, руская 19,61 %[2]
Насельніцтва (2018)
17 754 (16-е месца)
Шчыльнасць 21,9 чал./км² (11-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 70,69 %,
палякі — 23,6 %,
рускія — 4,28 %,
іншыя — 1,43 %[2]
Плошча 869,69[3]
(16-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 239 м
Зэльвенскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зэ́львенскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года. Плошча раёна складае 0,87 тыс. км². Падзяляецца на 7 сельсаветаў. Размешчаны ў паўднёвай частцы Гродзенскай вобласці. На захадзе мяжуе з Ваўкавыскім раёнам, на поўначы — з Мастоўскім і Дзятлаўскім раёнамі, на ўсходзе — са Слонімскім раёнам, на поўдні — з Пружанскім раёнам Брэсцкай вобласці.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя раёна знаходзіцца на Ваўкавыскім і Слонімскім узвышшах, якія падзелены далінай ракі Зэльвянка, на поўначы — Нёманская нізіна. Рэльеф — узгорыста-платопадобны. Пераважае вышыня 150—200 метраў над узроўнем мора.

Найвышэйшая кропка Слонімскага ўзвышша і Залацееўскіх град (228,5 м, назвы не мае) знаходзіцца на тэрыторыі Галынкаўскага сельсавета, на адлегласці 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Старое Сяло. Каардынаты: 53° 09,856' N, 24° 57,683' E.

Найвышэйшая кропка Зэльвенскага раёна (239 м) знаходзіцца каля вёскі Мадзейкі.

Карысныя выкапні: торф, гравій, пясок, ганчарныя і цэментныя гліны.

Сярэдняя тэмпература студзеня складае −5,1 °C, ліпеня +18 °C. Ападкаў выпадае 536 мм у год. Вегетацыйны перыяд доўжыцца ў сярэднім 198 сутак.

Працякаюць рэкі Зэльвянка, Шчара з прытокамі Луконіца, Бяроза. У раёне знаходзіцца Зэльвенскае вадасховішча — буйнейшы вадаём Гродзенскай вобласці. Лясы пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя, асінавыя, трапляюцца дубовыя і грабавыя. Лясы займаюць 16,1 % тэрыторыі раёна, з іх 35 % — штучныя насаджэнні. Глебы іх дзярнова-падзолістыя (64 %), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (11,5 %), тарфяна-балотныя (12,5 %). У даліне ракі Зэльвянка заліўныя лугі. Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Мядухова», абласны паляўнічы заказнік «Старасельскі». Помнікі прыроды: камень-валун, дуб-трайнік. Вярховыя балоты — Карэвін луг (44,5 га) і Вішнеўка (143,2 га) — аб’яўлены помнікамі прыроды мясцовага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зэльвенскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці. 1940

Зэльвенскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 16 сельсаветаў: Бародзіцкі, Востраўскі, Галынкаўскі, Дзергялёўскі, Дзярэчынскі, Зэльвенскі, Каралінскі, Кастровіцкі, Крамяніцкі, Крывіцкі, Межырэцкі, Падбалоцкі, Пасуціцкі, Пляцяніцкі, Сянкоўшчынскі, Ялуцавіцкі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бародзіцкі, Востраўскі, Дзергялёўскі, Межырэцкі, Пасуціцкі сельсаветы, утвораны Тулаўскі сельсавет, Сянкоўшчынскі сельсавет перайменаваны ў Казловіцкі, Падбалоцкі — у Самаравіцкі. 25 лютага 1961 года Крывіцкі сельсавет перайменаваны ў Марачынскі. 17 красавіка 1962 года раён скасаваны, Галынкаўскі, Казловіцкі, Кастровіцкі і Пляценіцкі сельсаветы перададзены Слонімскаму раёну, Дзярэчынскі і Марочынскі сельсаветы — Мастоўскаму раёну, гарадскі пасёлак Зэльва, Зэльвенскі, Каралінскі, Крамяніцкі, Самаравіцкі, Тулаўскі, Ялуцавіцкі сельсаветы — Ваўкавыскаму раёну.

30 ліпеня 1966 года раён утвораны зноў, уключаў гарадскі пасёлак Зэльва, Дзярэчынскі, Зэльвенскі, Марачынскі сельсаветы Мастоўскага раёна, Дабраселецкі, Крамяніцкі, Славаціцкі, Тулаўскі, Ялуцавіцкі сельсаветы Ваўкавыскага раёна, Галынкаўскі, Казловіцкі, Каралінскі, Кастровіцкі, Пляценіцкі сельсаветы Слонімскага раёна. 18 сакавіка 1967 года скасаваны Казловіцкі сельсавет, Кастровіцкі сельсавет перададзены Слонімскаму раёну, утвораны Сынкавіцкі сельсавет. 21 красавіка 1969 года Пляценіцкі сельсавет перайменаваны ў Чырвонасельскі. 11 лютага 1972 года скасаваны Ялуцавіцкі сельсавет, 27 студзеня 1975 года — Марачынскі сельсавет. 24 жніўня 1981 года з часткі Крамяніцкага сельсавета зноў утвораны Ялуцавіцкі сельсавет, скасаваны Чырвонасельскі сельсавет. 25 лістапада 2004 года скасаваны Ялуцавіцкі сельсавет[4]. 18 красавіка 2017 года скасаваны Славаціцкі і Тулаўскі сельсаветы[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва раёна — 17,8 тыс. чалавек, гарадское насельніцтва складае 38 % (7700 чалавек). Сярэдняя шчыльнасць — 21,9 чалавек на 1 кв.км. Цэнтр раёна — гарадскі пасёлак Зэльва. У складзе раёна 125 сельскіх населеных пунктаў,

Паводле нацыянальнага складу насельніцтва размеркавана наступным чынам: беларусы — 68 %, палякі — 25 %, рускія — 5 %.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Агульная плошча сельгасугоддзяў складае 54 631 га, у тым ліку ворыва — 35 905 га. Раён з’яўляецца сельскагаспадарчым, спецыялізуецца на вытворчасці малака, мяса і збожжа. У сельскагаспадарчых прадпрыемствах ёсць 32,8 тыс. галоў буйной рагатай жывёлы; 28,6 тыс. галоў свіней.

Вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі на тэрыторыі раёна займаюцца 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, 1 сельскагаспадарчы філіял, 2 раённыя ўнітарныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы і 9 фермерскіх гаспадарак.

Прадпрыемствы: харчовай прамысловасці, будаўнічых матэрыялаў. На тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначная лінія Гродна — Баранавічы, аўтадарогі Ваўкавыск — Слонім, Слонім — Масты.

Будаўнічыя работы на тэрыторыі раёна выконваюць ДП «Зэльвенская МПМК-148», ААТ «Зэльварамбуд», УДБП «Зэльвенская ПМК», Зэльвенскае ўпраўленне меліярацыйных сістэм, а таксама будаўнічыя арганізацыі вобласці і рэспублікі.

Бытавое абслугоўванне ўсіх сельскіх саветаў ажыццяўляецца праз 12 комплексна-прыёмных пунктаў, аказваецца 15 відаў паслуг. Працуе гасцініца, пракатная база, база адпачынку.

Дамінуючае становішча ў гандлёвым абслугоўванні займае спажывецкая кааперацыя. Гандлёвую дзейнасць у раёне ажыццяўляюць 79 магазінаў. У аб’яднанні прадпрыемстваў грамадскага харчавання працуе 9 прадпрыемстваў.

Медыцынскія паслугі аказваюць: цэнтральная раённая бальніца на 175 ложкаў; Манцякоўская бальніца сястрынскага догляду на 25 ложкаў; паліклініка, разлічаная на 185 наведванняў у змену; 7 сельскіх урачэбных участкаў; 16 фельчарска-акушэрскіх пунктаў.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Па Зэльвенскім раёне праходзяць чыгунка Гродна-Баранавічы, некалькі аўтадарог рэспубліканскага падпарадкавання:

  • Слонім — Масты — Скідзель — граніца Літоўскай Рэспублікі (Парэчча) Р41
  • Масты — Зэльва — Ружаны Р50
  • Астрына — Шчучын — Ваўкавыск Р51
  • Баранавічы — Ваўкавыск — Пагранічны — Гродна / пад’езды да граніцы Рэспублікі Польшча (Брузгі, Бераставіца) Р99
  • Зэльва — Дзярэчын — Медзвіновічы Р142

Культура, адукацыя, друк[правіць | правіць зыходнік]

У раёне працуе 19 бібліятэк, 21 сельскі клуб, дзіцячая школа мастацтваў і музыкальная школа. Налічваецца 22 школы і 17 дашкольных устаноў.

Мясцовая прэса прадстаўлена раённай газетай «Праца». Выдаецца з 1940 г., тыраж складае 3470 асобнікаў (2007).

Турызм і адпачынак[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі раёна маецца база адпачынку «Зэльва» (разлічана на 166 месцаў), працуе дзіцячы аздраўленчы лагер «Блакітная хваля».

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурныя помнікі:

Выбітныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Зельвенский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007.— 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]