Дзярэчын
Аграгарадок
Дзярэчын
| ||||||||||||||||||||
Дзярэ́чын[1] (трансліт.: Dziarečyn, руск.: Деречин) — аграгарадок у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Сіпа. Цэнтр Дзярэчынскага сельсавета. Знаходзіцца за 13 км на паўночны ўсход ад г.п. Зэльва, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Зэльва; на шашы Гродна — Слонім і на шашы, што злучае вёску з Зэльвай.
Дзярэчын — былое мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны), адна з галоўных рэзідэнцый Сапегаў.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Тут сама фіксаваліся прозвішчы Дзерэча, Дзерэчка[2][3]. Было віленскае Дзерэчынскі[4].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядомы з 1416 года, калі вялікі князь Вітаўт даў Дзярэчын «за верную службу» пану Копачу, адначасова 10 чалавек «там» (то-бок у Дзярэчыне) вялікі князь даў баярыну Дрэмуцю. Пазней маёнтак Дрэмуця вядомы як сяло Котчын або Кочын, з удавой яго сына Васіля Дрэмуцевіча ажаніўся пісар гаспадарскі Васіль Паўлавіч, якому вялікі князь Казімір пацвердзіў уладанне, да 1508 года ім валодаў сын Васіля Паўлавіча — таксама пісар гаспадарскі Нікольскі Васілевіч, ён узяў удзел у мяцяжы Глінскіх і Кочын быў канфіскаваны, а затым нададзены Сямёну Палазовічу. Дзярэчын пасля смерці ў 1501 годзе Яцкі Копача адышоў яго сястры Ганне, жонцы князя Міхаіла Сангушкі. Тым часам у Дзярэчыне вядома царква Святога Спаса. З 1510 года Дзярэчын стаў агульнай ўласнасцю дзяцей Ганны — князя Андрэя Сангушкі і дзвюх яго сёстраў, жонак князёў Сямёна Адзінцэвіча і Іван Палубінскага, а затым іх нашчадкаў.[5]
У 1537 годзе Дзярэчын атрымаў статус мястэчка. У 1540 годзе частку маёнтка ў Сангушкаў выменялі Вішнявецкія. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565—1566 гадоў, у складзе Слонімскага павета Наваградскага ваяводства. 3 1570-х да 1603 года частка маёнтка, якая раней належала Адзінцэвічам была ва ўладанні Валовічаў і Нарбутаў. У 1599 годзе Палубінскія выкупілі ў Вішнявецкіх іх частку. У гэты час у Дзярэчыне 42 двары.
У 1603 годзе Гальшка Нарбут запісала сваю частку Дзярэчына сыну — Самуэлю Валовічу. У 1609 годзе адзінымі ўладальнікамі мястэчка (62 двары) сталі Палубінскія. У 1618 годзе пісар слонімскі земскі Канстанцін Палубінскі заснаваў у Дзярэчыне Успенскі касцёл і кляштар дамініканцаў, пры якім адкрыліся школа, бібліятэка і шпіталь. Станам на 1646 год у мястэчку было 72 двары. У 1685 годзе Дзярэчын перайшоў да Сапегаў і стала адной з іх галоўных рэзідэнцый.
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) Дзярэчын зведаў значныя разбурэнні. Станам на 1750 год — двароў, Рынак, 2 вуліцы (Слонімская і Зэльвенская). У 1786 годзе пабудаваны дзярэчынскі палац, дзе размяшчалася калекцыя жывапісу, захоўваліся старажытныя дакументы, зброя літоўскіх гетманаў, ваенныя трафеі, каштоўны посуд. Станам на 1790 год у мястэчку 160 двароў.
- Даўнія графічныя выявы мястэчка
-
Праект новага касцёла, 1912
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце. Пасля задушэння вызваленчага паўстання ў 1830 годзе расійскія ўлады канфіскавалі маёнтак у Сапегаў, ліквідавалі кляштар дамініканцаў і пачалі яго руйнаванне. Родавыя і кляштарныя скарбы вывезлі ў Пецярбург (у тым ліку карцін і каштоўных упрыгожанняў — 303 пуды і 25 фунтаў). Расійскі імператар асабіста пастанавіў спаліць частку нарабаваных каштоўнасцей:
| Государь Император, осмотрев разложенные в Испанском зале Эрмитажа картины, портреты, медали и другие вещи (всего 37 ящиков), высочайше соизволил сделать оным различные назначения, а некоторые повелел уничтожить |
Спальваліся найперш карціны з сюжэтамі на гістарычныя тэмы, якія, на думку манарха-мастацтвазнаўцы, маглі выклікаць у гледачоў непажаданыя думкі пра былую веліч Рэчы Паспалітай[6]. У 1870-я гады ў мястэчку было 2 царквы, капліца, сінагога, 2 малітоўныя дамы, багадзельня, 2 школы, 28 крам, млын, 9 корчмаў, рэгулярна праводзіліся кірмашы.
У Першую сусветную вайну Дзярэчын занялі нямецкія войскі, у 1918—1920 гадах ён пераходзіў з рук у рукі — ад бальшавікоў да палякаў. Паводле Рыжскай мірнай дамовы (1921) у складзе Польскай Рэспублікі.
У 1939 годзе Дзярэчын увайшоў у БССР, з 1940 года — вёска, цэнтр сельсавета. У Другую сусветную вайну пад нямецкай акупацыяй.
У складзе Ваўкавыскага (з 17.4.1962), Мастоўскага (з 6.1.1962), Зэльвенскага (з 30.7.1966) раёнаў. Станам на 1971 год 334 двары, на 1993 год — 270 двароў.
- Дзярэчын на старых здымках
-
Рэшткі кляштара і мемарыяльная калона
-
Рынак і калона
-
Былая грэка-каталіцкая царква
-
Кляштар
-
Кляштар, жылы корпус
-
Кляштар, званіца
-
Сінагога
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XVII стагоддзе: 1609 год — 430 чал.; 1646 год — 500 чал.
- XIX стагоддзе: 1830 год — 386 муж., з іх шляхты 17, духоўнага саслоўя 21, мяшчан-іўдзеяў 239, мяшчан-хрысціян і сялян 108, жабракоў 1[7]; 1878 год — 2269 чал. (1049 муж. і 1220 жан.), у тым ліку 1725 іўдзеяў[8]
- XX стагоддзе: 1901 год — 1671 чал.; 1971 год — 991 чал.; 1993 год — 777 чал.[9]
- XXI стагоддзе: 2009 год — 627 чал.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]У Дзярэчыне працуюць сярэдняя школа, лякарня, дом культуры.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1910—1913)
- Каплічка прыдарожная (XVIII ст.)
- Могілкі яўрэйскія
- Царква Праабражэння Гасподняга (1865)
- Помнік на магіле Паўла Іванавіча Булака
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]
- Касцёл і кляштар дамініканцаў (XVIII ст.)
- Палацава-паркавы ансамбль Сапегаў (XVIII ст.)
- Сінагога (XVII—XVIII стст.)
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Цімафей Ліпінскі
- Хаім Ленскі
- Пётр Мікалаевіч Марціноўскі (1932—2006) — беларускі паэт.
- Іван Юр’евіч Макей (1882—1955) — беларускі народны казачнік.
- Шлойма Юдсон
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-89D3-9SFN?i=715&cat=2323279
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-8751-2?i=1027&cat=2323279
- ↑ https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSMB-T92H-H?cat=1546535&i=296&lang=pl
- ↑ Topolska M. B. Dobra Dereczyńskie od XV do połowy XVII wieku // Zeszytynaukowe Uniwersytetu im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. 1971. № 74. Historia. Z. 11. Studia zdziejów Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku / Pod. red. J. Ochmańskiego. — S. 47-48.
- ↑ Міхась Скобла. Мястэчка Дзярэчын // «Наша Вера» № 3 (9), 1999.
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
- ↑ Dereczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 960.
- ↑ Валерый Шаблюк. Дзярэчын // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. С. 255.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Міхась Скобла. Мястэчка Дзярэчын // «Наша Вера» № 3 (9), 1999.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Dereczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna (польск.). — Warszawa, 1880. S. 960.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзярэчын