Паводкі ва Усходняй Афрыцы (2024)
Выгляд
Паводкі ва Усходняй Афрыцы | |
---|---|
Дата | 2024 |
У сярэдзіне красавіка 2024 года па Усходняй Афрыцы прайшлі моцныя дажджы, выклікаўшы паводкі ў Кеніі, Танзаніі і Самалі[1]. У выніку бедства загінула больш за 400 чалавек, свае дамы вымушаныя былі пакінуць 637 тыс. чалавек[2].
Прычынай стаў дыполь Індыйскага акіяна, які ўзнікае з прычыны рознасці тэмператур паверхні вады заходняй і ўсходняй частак Індыйскага акіяна. Сітуацыя была дадаткова пагоршаная падобнай прыроднай з’явай у экватарыяльнай частцы Ціхага акіяна — Эль-Ніньё. З-за адначасовага спалучэнняў гэтых феноменаў дажджы ва Усходняй Афрыцы сталі асабліва экстрэмальнымі[3][4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Destructive Floods Afflict Tanzania (англ.). NASA Earth Observatory. Праверана 10 мая 2024.
- ↑ Unprecedented flooding displaces hundreds of thousands across East Africa (англ.). UN News (8 мая 2024). Праверана 10 мая 2024.
- ↑ https://www.bbc.com/news/world-africa-68888110
- ↑ El Niño floods worsen humanitarian needs in Kenya - Kenya | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (22 красавіка 2024). Праверана 25 красавіка 2024.