Пандыверэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пандыверэ
эст. Pandivere kõrgustik
59°14′ пн. ш. 26°17′ у. д.HGЯO
Краіна
Пандыверэ (Эстонія)
Пандыверэ

Пандыверэ[1] (эст.: Pandivere kõrgustik) — адно з чатырох найбуйнейшых узвышшаў у паўночнай і цэнтральнай частцы Эстоніі. Размешчана на хвалістай раўніне вышынёй да 166 м. Названа ад аднайменнай вёскі Пандыверэ (эст.: Pandivere) воласці Вяйке-Маар’я (эст.: Väike-Marja) павета Ляэнэ-Вірумаа, размешчанага ў паўночна-ўсходняй частцы Эстоніі.

Прасціраецца паміж Ракверэ і Пайдэ, даходзячы на ​​поўдні да возера Выртс’ярв. Складзена пераважна з вапнякоў. Вышыня над узроўнем мора на ўскраінах узвышша 80 м; найвышэйшыя пункты — Эмумягі (эст.: Emumägi, 166 м, гэта максімальная адзнака над узроўнем мора ў Паўночнай Эстоніі), Келаверэ (эст.: Kellavere Mägi, 156 м) і Эбаверэ (эст.: Ebavere mägi, 146 м).

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — карта Эстоніі