Папулізм
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/90/Occupy_Wall_Street_sign_in_Queens%2C_NYC.jpg/220px-Occupy_Wall_Street_sign_in_Queens%2C_NYC.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3e/Nolan-chart.svg/220px-Nolan-chart.svg.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/82/Bryan%2C_Judge_magazine%2C_1896.jpg/220px-Bryan%2C_Judge_magazine%2C_1896.jpg)
Папулізм (фр.: populisme ад лац.: populus - народ) — від, форма, стыль, метад палітычнай дзейнасці, уласцівы як асобным палітыкам, так і розным грамадскім плыням і рухам, якія апелююць да шырокіх мас і адлюстроўваюць супярэчнасці масавай свядомасці.
Асноўныя ідэі папулізму[правіць | правіць зыходнік]
- прамы ўдзел народа ў кіраванні («прамая дэмакратыя»),
- аўтарытэтны лідар,
- недавер да прадстаўнічых дзяржаўных інстытутаў,
- агульная крытыка бюракратыі, карупцыі і да т.п.
Папулісты найчасцей выкарыстоўваюць наіўную веру мас у магчымасць найпрасцейшым і найхутчэйшым чынам вырашыць сацыяльныя ці нацыянальныя праблемы, антыінтэлектуалізм і інш. Папулізм можа быць дэмакратычны, кансерватыўны, рэакцыйны і інш. У паліталогіі ён існуе ў шырокім спектры - ад апалагетыкі ў якасці мадэлі «непасрэднай» дэмакратыі да рэзкай крытыкі і атаясамлення з дэмагогіяй.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 1998. ISBN 985-11-0108-7