Перайсці да зместу

Партрэт мастака М. Філіповіча

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхаіл Станюта
Партрэт мастака М. Філіповіча. 1925
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Партрэт мастака М. Філіповіча — карціна беларускага мастака Міхаіла Станюты (18811974), напісаная ў 1925 годзе. З'яўляецца часткай збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ў Мінску[1].

На карціне Міхаіл Станюта адлюстраваў свайго сябра, мастака Міхася Мацвеевіча Філіповіча (18961947), аднаго з самых яркіх беларускіх жывапісцаў 1920-х гадоў[2].

У партрэце Станюта імкнецца захаваць і перадаць гледачу вобраз у першую чаргу беларуса, з характэрнай прыроднай мяккасцю, непасрэднасцю, даверлівасцю, смутным спакоем, у выніку чаго атрымалася глыбока псіхалагічны твор. Праца стрыманая па жывапісным і кампазіцыйным рашэнні: глухі фон, плоскаснасць малюнка, спакойны каларыт. Стэфанія Станюта ўспамінала[2]:

" …бацькаў партрэт Філіповіча: ён малады яшчэ, якім я яго памятаю ў пачатку дваццатых гадоў. <…> Напісаў яго з футравым каўняром — той насіў модную тады „бекешу“, такое як быццам паліто са зборкамі на спіне. "

Зноскі

  1. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 4: 1917-1941 гг. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. т. Л. М. Дробаў, В. Ф. Шматаў] ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 352 с. : іл. ISBN 5-343-00157-2
  2. а б Міхась Пятровіч Станюта Архівавана 5 сакавіка 2016.