Карціна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Іван Хруцкі. Партрэт невядомай з кветкамі і фруктамі. 1838. НММ РБ

Карці́на — твор станковага жывапісу, які мае самастойнае мастацкае значэнне, вылучаецца завершанасцю, адзінствам формы і зместу. У адрозненне ад іншых відаў жывапісу карціна непасрэдна не звязана з пэўным інтэр'ерам, сістэмай дэкарыравання ці культавым прызначэннем. Складаецца з асновы (дрэва, палатно, кардон, метал і інш.), грунту(руск.) бел., фарбавага слоя. Некалькі карцін, аб'яднаных адной тэмай, у залежнасці ад іх колькасці складаюць дыпціх, трыпціх, паліпціх. Часам тэрмін «карціна» ужываюць як сінонім паняцця жанр[1].

З'явілася ў Старажытнай Грэцыі ў 4 ст. да н.э. У еўрапейскім мастацтве вядома з 12 ст., на Беларусі — з 16 ст.[1]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Карціна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. ISBN 985-11-0144-3.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]