Перайсці да зместу

Паскаль Грэгары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паскаль Грэгары
фр.: Pascal Greggory
Род дзейнасці тэатральны акцёр, кінаакцёр, выканаўца, сцэнарыст, тэлеакцёр, акцёр
Дата нараджэння 8 верасня 1954(1954-09-08)[1][2] (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паскаль Грэгары (фр. Pascal Greggory; нар. 8 верасня 1954, Парыж, Францыя) — французскі акцёр.

Паскаль Грэгары нарадзіўся 8 верасня 1954 года ў Парыжы ў буржуазнай пратэстанцкай сям’і. З 12-ці гадоў Паскаль спяваў у хоры на сцэне парыжскай Оперы, а таксама выконваў «дзіцячыя ролі» ў тэатры. У гэты ж час вучыўся на курсах акцёрскага майстэрства Жана Перымоні, каб паступіць у Нацыянальную Кансерваторыю драматычнага мастацтва. Экзамены ў кансерваторыі ў 1973 годзе Паскаль праваліў, але кіраўнік курса, вядомы тэатральны рэжысёр Антуан Вітэз, дазволіў яму вучыцца як вольнаслухачу.

У кіно Паскаль Грэгары дэбютаваў у 1975 годзе ў фільме Жан-Луі Бертучэлі «Доктар Франсуаза Гаян», і з тых часоў сыграў каля 80 роляў. Здымаўся ў фільмах такіх вядомых рэжысёраў, як Андрэ Тэшынэ, Эрык Рамер, Анджэй Жулаўскі і Аліўе Даан.

Пасля знаёмства ў 1987 годзе з вядомым тэатральным і кінарэжысёрам Патрысам Шэро іграў у яго тэатральных пастаноўках і зняўся ў пяці яго фільмах. За ролю ў фільме Шэро «Тыя, хто мяне кахаюць, паедуць цягніком» Паскаль Грэгары ўпершыню быў намінаваны на прэмію «Сезар» за лепшую мужчынскую ролю. Акцёр яшчэ двойчы быў намінаваны на «Сезар» — у 2001 годзе як лепшы акцёр за ролю ў фільме «Змешванне жанраў» і ў 2008 годзе за лепшую мужчынскую ролю другога плана ў байопіку пра Эдзіт Піяф Аліўе Даана «Жыццё ў ружовым колеры», але ўзнагароды не атрымаў.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
  2. Pascal Greggory // Roglo — 1997. — 10000000 экз.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #140376143 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.