Пасіўны рахунак
Выгляд
Пасіўныя рахункі — рахункі бухгалтарскага ўліку, прызначаныя для ўліку стану, рухаў і змены крыніцаў сродкаў прадпрыемстваў.
На пасіўных рахунках адлюстроўваюцца аперацыі, якія змяняюць суму сродкаў прадпрыемства (актываў прадпрыемства), а таксама аперацыі, што змяняюць склад даўгоў (перасоўванне сродкаў паміж двума пасіўнымі рахункамі, напрыклад утрыманне падаткаў з зарплаты).
На пасіўных рахунках:
- Пачатковае сальда запісваецца па крэдыту рахунка
- Запісы, якія характарызуюць павелічэнне крыніцы сродкаў запісваюцца па крэдыту рахунка
- Запісы, што характарызуюць памяншэнне крыніцы сродкаў запісваюцца па дэбету рахунка
- Канчатковае сальда запісваецца па крэдыту рахунка
Схема вядзення пасіўнага рахунка:
Дт | Кт |
Сп | |
- | + |
Звд | Звк |
Ск |
Дзе Ск = Сп + Звк - Звд.
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]- План рахункаў
- Актыўны рахунак
- Актыўна-пасіўны рахунак
- Падвойны запіс
- Контрпасіўны рахунак
- Контрактыўны рахунак
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кондраков Н. П. Бухгалтерский учёт. Учебное пособие. — 4-е изд., перераб. и доп. — Масква: Инфра-М, 2004. — С. 39. — (Серыя «Высшее образование»). — ISBN 5-16-000800-4.