Патэры Тваштара

Патэры Тваштара
лац. Tvashtar Paterae
Анімацыя вывяржэння ў патэрах Тваштара, складзеная са здымкаў, зробленых КА «Новыя гарызонты» ў 2007 годзе
Анімацыя вывяржэння ў патэрах Тваштара, складзеная са здымкаў, зробленых КА «Новыя гарызонты» ў 2007 годзе
62°46′ пн. ш. 123°32′ з. д. / 62,76° пн. ш. 123,53° з. д. / 62.76; -123.53
Дыяметр кратара306 000 м
Патэры Тваштара (Іо, спадарожнік)
Патэры Тваштара
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Патэры Тваштара (лац.: Tvashtar Paterae) — актыўны вулканічны рэгіён на спадарожніку Юпітэра Іо, дыяметрам 306 км, размешчаны каля яго паўночнага полюсу, на паўночным захадзе вобласці Халіб. Складаецца з шэрагу патэр (вулканічных кратараў няправільнай формы). Названы па імі Тваштара, індуісцкага бога кавалёў[1].

Два здымкі, зробленыя КА «Галілеа» ў лістападзе 1999 і лютым 2000 года, якія паказваюць рух патоку лавы. Бачная завеса з лавы, якая вывяргаецца з малой патэры ў цэнтры здымка, і лававае возера, якое вывяргаецца з буйнейшай патэры наверсе.

На працягу некалькіх гадоў патэры Тваштара даследаваліся касмічным апаратам «Галілеа». У гэты перыяд было бачна, як з адной патэры вывергнулася лававая завеса даўжынёй 25 км і вышынёй 1—2 км, з найбуйнейшай патэры вывергнулася гарачая сілікатная лава, і нарэшце вырваўся газавы фантан, які падняўся над паверхняй спадарожніка на 385 км і накрыў тэрыторыю радыусам у 700 км[2].

Вывяржэнне на Тваштары 26 лютага 2007 года было сфатаграфавана КА «Новыя гарызонты», які пралятаў міма Юпітэра на шляху да Плутона. Здымак паказаў велізарны (вышынёй 330 км) фантан з вулкана, з пакуль што нерастлумачанай валакністай структурай, выразна бачнай на прасвет у прамянях Сонца[3].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Tvashtar Paterae (англ.). Gazetteer of Planetary Nomenclature. International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN) (1 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2012. Праверана 14 снежня 2013.
  2. University of Arizona Planetary Image Research Laboratory May 28, 2002 Report on Tvashtar Paterae(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2006. Праверана July 20, 2006. (англ.)
  3. Mission Photos: An Eruption on Io (New Horizons) Retrieved on February 28, 2007. (англ.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]