Пер Хілестром
Пер Хілестром | |
---|---|
шведск.: Pehr Hilleström | |
| |
Дата нараджэння | 18 лістапада 1732[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 жніўня 1816[4][3][…] (83 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Швецыя |
Дзеці | Carl Petter Hilleström[d] і Charlotta Ulrica Schürer von Waldheim[d] |
Род дзейнасці | мастак, настаўнік |
Месца працы | |
Вучоба | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пер Хілестром (шведск.: Pehr Hilleström, 18 лістапада 1732, Веддзё — 13 жніўня 1816) — шведскі жывапісец; заснавальнік нацыянальнай школы бытавога жанру.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Стакгольме. У 1757—1758 гадах наведваў майстэрню Ф.Бушэ ў Парыжы. З 1810 года дырэктар Стакгольмскай акадэміі мастацтва. Зазанаў уплыў Ж. Б. Гроза і Ж. Б. Шардэна. Прадстаўнік асветніцкай лініі ў шведскім мастацтве 18 стагоддзя.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У сваіх невялікіх карцінах са сцэнамі вясковага і гарадскога жыцця сялян і наёмных рабочых часта выкарыстоўваў рэзкія святлоценевыя кантрасты, якія надаюць прадметную важкасць і матэрыяльнасць прыроднаму і бытавому асяроддзю («Кузня», 1781). Яго працы вылучаюцца строгасцю і прастатой кампазіцыі, манахромнасцю багатага тонкімі адценнямі каларыту. Пісаў таксама партрэты і нацюрморты.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Служанка налівае суп з гаршка
-
Партрэт Карла Мікаэля Бельмана
-
Пераборка яек
-
Бяседа ў сялянскай хаце
-
Зачараваны лес
-
Дзве служанкі пад Брукам
-
Ранішні ўбор
-
Нацюрморт
Зноскі
- ↑ Per Hilleström
- ↑ Per or Pehr Hilleström // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Pehr Hilleström — 1917.
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пер Хілестром
- Пер Хілестром у Nordisk Familjebok (шведск.)
- Пер Хілестром (шведск.)