Франсуа Бушэ
Франсуа́ Бушэ́ (фр.: François Boucher; 29 верасня 1703[1][2][…], Парыж[3][4][…] — 30 мая 1770[1][2][…], Парыж[3][4][…]) — французскі мастак. Яскравы прадстаўнік мастацкай культуры ракако.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Зазнаў уплыў А. Вато. Пісаў плафоны, пано, карціны з міфалагічнымі, пастаральнымі і жанравымі сцэнамі, партрэты, ідылічныя пейзажы («Від у ваколіцах Бавэ», «Геркулес і Амфала», «Купанне Дыяны», 1742), выконваў эскізы шпалераў, тэатр, дэкарацыі. У позніх творах узмацніліся дэкаратыўнасць, эротыка, «фарфоравасць» фігур.

Манументальна-дэкаратыўныя работы ў інтэр’ерах палацаў Версалю і Шуазі, гатэля «Субіз» (1738), Нацыянальнай бібліятэкі (1743—1746), палаца Марлі і Стакгольмскага палаца (1747).
З 1765 дырэктар Каралеўскай акадэміі жывапісу і скульптуры ў Парыжы і «першы жывапісец караля».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г François Boucher
- ↑ а б в г François Boucher — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ а б в г Буше Франсуа // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б в г François Boucher // Encyclopædia Britannica
- ↑ Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.
- ↑ а б в г д е ё ж з RKDartists
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бушэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Франсуа Бушэ