Персідскі кот
Персідскі кот | |
---|---|
Паходжанне | |
Краіна | Турцыя |
Пароды кошак на Вікісховішчы |
Персідскі кот — парода даўгапоўсных катоў. Іх паходжанне дакладна невядомае, аднак лічыцца, што продкамі сучасных «персаў» былі азіяцкія стэпавыя кошкі. Парода выведзена ў Турцыі, у Еўропу патрапіла цераз Італію і Францыю ў 16-17 стагоддзях.
Вонкавы выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Персідскія кошкі сярэднія па памерах. Поўсць у іх доўгая, мяккая; адрозніваюць больш за 90 колераў поўсці. На грудзях і каля галавы поўсць асабліва доўгая і выглядае як вельмі прыгожы каўнер. На хвасце поўсць таксама вельмі доўгая, даўжэйшая проці той, што на асноўнай частцы цела. Поўсць кошкі скідваюць кожным летам, пакідаючы сабе напаўдоўгае покрыва.
Галава з вельмі буйным ілбом, і доўгімі вусамі. Нос зусім нядоўгі, таму пысачка выглядае вельмі «плоска». Вушы — малыя, з пучкамі валасоў.
Нораў
[правіць | правіць зыходнік]Персідскія кошкі — паважныя і нетаропкія, аднак, калі іх пакрыўдзіць, то абараняюцца вельмі ўпарта.
Дагляд
[правіць | правіць зыходнік]Персідскія кошкі патрабуюць няспыннага дагляду іхняй поўсці.
Для паляпшэння артыкула па біялогіі пажадана |