Першыя ластаўкі
Першыя ластаўкі | |
---|---|
укр.: Перші ластівки | |
Жанр |
трылер дэтэктыў падлеткавая драма |
Стваральнік | Яўген Тунік |
Сцэнарыст |
Яўген Тунік (усе сезоны) Аліна Паўлікава (1 сезон) Вольга Кржачэўская (усе сезоны) Валянцін Шпакаў (2 сезон) |
Рэжысёр | Валянцін Шпакаў |
У ролях |
|
Уступная застаўка |
DaKooka — «Люби меня» (1 сезон) DaKooka — «x vs. 3,14 (хорошо, всё плохо)» (2 сезон) |
Кампазітар | Кацярына Яроменка (DaKooka) |
Краіна | Украіна |
Мова | украінская[заўв 1] |
Колькасць сезонаў | 2 |
Колькасць серый | 16 |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар |
|
Прадзюсар |
|
Аператар |
|
Месца здымак | Кіеў, Украіна |
Працягласць серыі | 47-66 хв. |
Студыя | «Старлайт Прадакшн» |
Трансляцыя | |
Тэлеканал |
Украіна Новы канал (Украіна) Расія Kinopoisk HD (Расія) |
На экранах | 19 лістапада 2019[заўв 2] — цяперашні час |
Фармат відэа | 1080p (HDTV) |
Спасылкі | |
Старонка серыяла на сайце Новага канала | |
IMDb | ID 11632488 |
«Першыя ластаўкі» (укр.: Перші ластівки або стылізавана «Перші ʌастіvки») — украінскі маладзёжны тэлесерыял-анталогія. Кожны сезон задуманы як самастойны мінісерыял з рознымі персанажамі і лакацыямі, а таксама з уласнай сюжэтнай лініяй. Адзінае, што звязвае першы і другі сезоны тэлесерыяла — персанаж таямнічага антаганіста «Сябар» (укр.: Друг)[1].
Прэм’ера першага сезона тэлесерыяла ва Украіне адбылася 19 лістапада 2019 года на Новым канале[2]. Прэм’ера першага сезона тэлесерыяла ў Расіі адбылася 19 лістапада 2019 года на VOD-платформе Kinopoisk (з рускім дубляваннем)[3].
Прэм’ера другога сезона тэлесерыяла ва Украіне адбылася 14 снежня 2020 года на Новым канале[4]. Прэм’ера другога сезона тэлесерыяла ў Расіі адбылася 14 снежня 2020 года на VOD-платформе Kinopoisk HD (з рускім дубляваннем).
У лютым 2021 года ўладальнік тэлеканала Новы канал StarLightMedia паведаміў пра тое, што серыял быў падоўжаны на трэці сезон[5][6].
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Першыя ластаўкі, па канцэпцыі серыяла-анталогіі «Амерыканская гісторыя жахаў», у кожным сезоне распявадаюць новую гісторыю, а галоўныя акцёры застаюцца нязменнымі, аднак мяняюць свае амплуа ад сезона да сезона. Адзінай прамой сувяззю паміж першым і другім сезонамі серыяла з’яўляецца таямнічы персанаж — «Сябар», які стаў галоўным антаганістам[1][7][8].
Першы сезон
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі першага сезона серыяла разгортваюцца ва ўкраінскай школе і пачынаюцца 1-га верасня. У школу прыходзіць новая вучаніца. Навучальны год ідзе сваёй чаргой, пакуль школу не ўскалыхвае самагубства школьніцы. Ніхто не ведае, што стала прычынай, бо на месцы самагубства нават не знайшлі перадсмяротнай запіскі. Следчая Вольга Макарава спрабуе высветліць, скончыла дзяўчына з сабой, або яе наўмысна скінулі з даху шматпавярхоўкі. У ходзе расследавання ёй адкрываюцца страшныя таямніцы, што хаваюць вучні, настаўнікі, бацькі і нават яе сын. Між тым дзеці з цалкам розных сем’яў, рознага дабрабыту і стану аказваюцца ўблытанымі ў гісторыю са смерцю сваёй аднакласніцы, але нічога не могуць расказаць бацькам. Новая вучаніца і іншыя школьнікі з яе новай школы, трапляюць пад уплыў таямнічага персанажа «Сябра», які аказваецца галоўным антаганістам[9].
Другі сезон: Z@лежныя
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі другога сезона серыяла разгортваюцца ў вялікім горадзе ў журфаку аднаго з элітных украінскіх універсітэтаў і пачынаюцца 1-га верасня. Ва ўніверсітэт паступілі героі з двух кардынальна розных светаў: заможныя хлопцы і дзяўчаты, якія могуць сабе дазволіць абсалютна ўсё, і тыя, якім, у сілу пэўных абставін, раскоша і «цяжкі люкс» недаступныя[7][10]. Але, нягледзячы на сацыяльную няроўнасць студэнтаў ВНУ, студэнты журфака жывуць даволі звычайным жыццём: ходзяць на пары, закохваюцца, ладзяць вечарынкі і падзарабляюць пасля вучобы. Аднак звычайнае жыццё ўніверсітэта раптам перапыняе забойства — у прыбіральні знойдзена цела студэнта Івана Кожуха. Паліцыя лічыць, што хлопец здзейсніў самагубства, а таму хутка закрывае справу, аднак адна з выкладчыц ВНУ, Кіра Зотава, перакананая, што гэта было забойства і разам з некалькімі студэнтамі-аднадумцамі пачынае расследаваць гэтую заблытаную справу[11].
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]У ролях | Персанажы | |
---|---|---|
1 сезон | 2 сезон: Zалежныя | |
Вікторыя Літвіненка | Вольга Макарава | Кіра Зотава |
Таісія-Аксана Шчурук | Каця Шчаслівая | Альбіна Харткіпер (Патароча) |
Аляксандр Рудзінскі | Нік Маслаў | Лёша Сметанін |
Максім Самчык | Федзя Макараў
Саша Макараў |
Улад Якіменка |
Паліна Насыхіна | Лера Фаркаш | |
Марыя Смалякова | Паліна Дудка | |
Максім Дэвізораў | Дзяніс Дзянісенка | Назар Лявіцкі |
Алеся Журакоўская | Ларыса Дудка | Святлана Якіменка |
Дарына Трыгубава | Ціна Фаркаш | Маргарыта Патароча |
Аляксандр Бегма | Антон Шчаслівы | Ягор Каліта |
Алег Гацуляк | Макс Якавенка | Ваня Кожух |
Ніна Набока | Валянціна Георгіеўна | цётка Люба |
Канстанцін Акцябрскі | Ілля | |
Сяргей Кіяшка | Артур Макараў | Канстанцін Патароча |
Ірына Тамім | Ірына Шчаслівая | Таццяна Чэчэль |
Анна Астапенка | Соня | |
Сямён Гораў | Аляксандр Фаркаш | |
Дзмітрый Палееў-Барманскі | дырэктар школы | |
Маргарыта Лапіна | Маша Маслава | дзяўчынка з дзіцячай пляцоўкі |
Віктар Сцепаненка | Даніла Шчаслівы | |
Яраслаў Гранко | дзед Ніка Маслава | |
Ягор Сувораў | Стас | |
Анастасія Пуставіт | Карына Вазнюк | |
Анастасія Рула | Ева Чэчэль | |
Віталь Салій | Дзмітрый Беўза | |
Раман Ясіноўскі | Сямён | |
Ада Рогаўцава | Надзея Іванаўна Кожух | |
Міхаіл Крышталь | Ігар (айчым Улада) | |
Алена Сцяфанская | Аксана Зотава | |
Яна Смаленцава | Марына Лявіцкая | |
Максім Далекарэй | Слава | |
Ганна Ярэмчук | Алена Сметаніна | |
Таісія Хвастова | Інна | |
Таццяна Шаліга | суседка Надзеі Іванаўны |
Пазначэнне ў табліцыГалоўная роля Другарадная роля Эпізадычная роля Не з’яўляецца
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ідэя
[правіць | правіць зыходнік]Ідэю стварыць маладзёжны трылер-дэтэктыў прадзюсар Яўген Тунік прапанаваў «Новаму каналу» за тры гады да рэлізу серыяла, у 2016 годзе[12].
Першы сезон
[правіць | правіць зыходнік]Здымкі першага сезона серыяла праходзілі ў Кіеве летам 2019 з мая па ліпень у Гімназіі № 34 «Лебедзь» імя Віктара Максіменкі[13][14][15]. Школьныя сцэны здымалі ў школах падчас летніх канікул[9]. Сярод знятых эпізодаў было нямала «складаных сцэн», пастаноўка якіх каштавала немалога нервовага напружання як акцёрам, так і здымачнай групе[16].
Паводле слоў экс-генеральнага дырэктара Новага канала і прадзюсара серыяла Аляксея Гладушэўскага, першапачаткова серыял планаваўся як скончаная аднасезонная гісторыя з васьмі серый; у прыватнасці, Гладушэўскі заявіў: «Хлопцы ад [самога] пачатку прынеслі восем серый [для першага сезона]. Не было такога, што яны напісалі 15, а мы скарачалі да васьмі»[17][18]. Таксама ў першым сезоне першапачаткова павінен быў быць іншы фінал і ў канцы 8-й серыі, калі злачынец здымаў капюшон, гледачы павінны былі ўбачыць яго твар, але амаль перад самым эфірам канчатковай серыі першага сезона на Новым канале стваральнікі спешна ўнеслі праўкі і адрэзалі твар злачынца на ўзроўні капюшона для таго, каб захаваць інтрыгу і зрабіць затраўку для другога сезона[19].
Другі сезон
[правіць | правіць зыходнік]22 лістапада 2019 года ў інтэрв’ю выданню УНІАН шоуранер серыяла Яўген Тунік паведаміў, што не ведае яшчэ ці будзе серыял падоўжаны на 2 сезон, адзначыўшы: «Гэта рашэнне канала. Калі замовяць — я буду рады працягнуць працу, бо ёсць, што расказаць»[20]. 2 сакавіка 2020 года «Новы канал» падоўжыў тэлесерыял на другі сезон[21]. 23 ліпеня 2020 года пачаліся здымкі другога сезона[1]. 5 кастрычніка 2020 года завяршыліся здымкі другога сезона[22].
Падчас здымак другога сезона, які атрымаў назву «Першыя ластаўкі. Zалежныя»[23], шоуранер серыяла Яўген Тунік паведаміў, што ў параўнанні з першым сезонам, другі сезон мае іншую гісторыю і іншых персанажаў, аднак звязаны з першым сезонам «персонай Сябра»[24]. Большасць акцёраў з першага сезона вярнуліся ў другім, таксама да іх далучыліся Анастасія Пуставіт, Анастасія Рула, Віталь Салій, Раман Ясіноўскі і Ада Рогаўцава[4].
Трэці сезон
[правіць | правіць зыходнік]У лютым 2021 года ўладальнік тэлеканала «Новы канал» StarLightMedia паведаміў, што серыял быў падоўжаны на трэці сезон[5][6].
Саўндтрэк
[правіць | правіць зыходнік]Кампазітаркай тэлесерыяла стала спявачка DaKooka[25]. Галоўнымі музычнымі кампазіцыямі серыяла, якія іграюць у пачатку і ў канцы кожнай серыі, сталі рускамоўныя песні DaKooka руск.: «Люби меня» і руск.: «Друг».
Рэліз
[правіць | правіць зыходнік]Прэм’ера ва Украіне
[правіць | правіць зыходнік]Дапрэм’ерны паказ-прэзентацыя першых двух серый серыяла ва Украіне адбыўся 5 лістапада 2019 года ў кіеўскім кінатэатры «Кастрычнік». Дапрэм’ерны доступ да першай серыі серыяла на афіцыйным Youtube-канале «Новага канала» быў прадастаўлены 11 лістапада 2019 года[2][26].
Афіцыйная тэлевізійная прэм’ера першага сезона ва Украіне адбылася на «Новым канале» 19 лістапада 2019 года[26][27]. Паказ першага сезона завяршыўся 22 лістапада 2019 года[28]. Пасля ўвесь першы сезон тэлесерыяла таксама стаў даступны на афіцыйным Youtube-канале «Новага канала» ў сакавіку-красавіку 2020 года (да гэтага першы сезон тэлесерыяла таксама стаў даступны на VOD-платформе медыягрупы StarLightMedia teleportal.ua)[29].
Афіцыйная тэлевізійная прэм’ера другога сезона ва Украіне адбылася на «Новым канале» 14 снежня 2020 года[4]. Пасля тэлевізійнай прэм’еры другі сезон стаў даступны эксклюзіўна на vod-платформе sweet.tv на працягу 4 месяцаў (са снежня 2020 года па 17 сакавіка 2021 года)[30]. З 17 сакавіка 2021 года другі сезон таксама стаў даступным і на vod-платформе StarLightMedia teleportal.ua[31][32].
Прэм’ера ў Расіі
[правіць | правіць зыходнік]Першы сезон тэлесерыяла ўпершыню трансляваўся ў Расіі на VOD-платформе Kinopoisk HD (належыць расійскай медыякампаніі Yandex) з 29 сакавіка па 17 мая 2020 года. Для расійскага паказу першага сезона стваральнікі фільма прадублявалі фільм на рускую мову з дапамогай расійскіх акцёраў дубляжу[3].
Другі сезон тэлесерыяла ўпершыню трансляваўся ў Расіі на VOD-платформе Kinopoisk HD з 14 па 19 снежня 2020 года. Для расійскага паказу другога сезона стваральнікі фільма прадублявалі фільм на рускую мову з дапамогай украінскіх акцёраў дубляжу на студыі Так Трэба Прадакшн.
Сезоны
[правіць | правіць зыходнік]Сезон | Эпізоды | Арыгінальны тэлепаказ | ||
---|---|---|---|---|
Прэм’ера | Фінал | |||
1 | 8[18][33] | 19 лістапада 2019 | 22 лістапада 2019 | |
2 | 8 | 14 снежня 2020[34] | 17 снежня 2020 |
Успрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Тэлерэйтынгі
[правіць | правіць зыходнік]Падчас паказу першага сезона тэлесерыяла ва Украіне на Новым канале ён меў сярэднюю долю 7,0 % (аўдыторыя 18-54, гарады з насельніцтвам 50 тыс.+ даныя Nielsen), што было ніжэй за сярэднюю долю канала ў лістападзе 2019 года ў 8,6 %[35]. Агулам першы сезон тэлесерыяла паглядзелі 6 мільёнаў тэлегледачоў[36]. У Youtube першую серыю першага сезона паглядзелі больш за 3.3 млн гледачоў[37].
Рэцэнзіі кінакрытыкаў
[правіць | правіць зыходнік]Пасля рэлізу першай серыі першага сезона тэлесерыяла ён атрымаў пераважна станоўчыя водгукі ад украінскіх кінакрытыкаў[38][39]. Пасля прэм’еры ўсіх 8 серый першага сезона серыял таксама атрымаў станоўчыя водгукі ад кінакрытыкаў, але кінаэксперты ўсё ж папракнулі серыял нізкай якасцю размоўнай украінскай мовы. У прыватнасці, кіназнаўца Яраслаў Падгора-Гвяздоўскі ў каментарыі выданню «Грамадскае» адзначыў, што значная колькасць рэплік серыяла гучалі «ненатуральна» праз няякасную размоўную ўкраінскую мову, а кінакрытык выдання «Тэксты» Канстанцін Узвіжанскі папракнуў серыял рускамоўнасцю большасці песень DaKooKa, што гучаць ва ўсіх серыях і адзначыў, што ўкраінская мова ў стужцы гучыць «крыху штучна і нярэдка засмечаная русізмамі» (але і падкрэсліў, што ўсё роўна якасць украінскай мовы «Ластавак» значна вышэй, чым ва ўкраінскім серыяле «Школа»)[40][41][42].
Пасля выхаду другога сезона тэлесерыяла ён таксама атрымаў пераважна станоўчыя водгукі ад украінскіх кінакрытыкаў. Так, кінакрытык анлайн-выдання vertigo.com.ua Раман Бугайчук пахваліў стваральнікаў серыял за значна больш чыстую, без прымешак суржыка, украінскую мову, і адзначыў, што «аўтары правялі бездакорную працу над памылкамі і прымусілі сваіх персанажаў загаварыць па-ўкраінску»[43].
Узнагароды і намінацыі
[правіць | правіць зыходнік]Промаролікі і лагатып серыяла вытворчасці новага канала былі намінаваныя і патрапілі ў шорт-ліст прэстыжнай прэміі PROMAX AWARDS: EUROPE ў катэгорыях social responsibility announcement spot[44].
Прома-ролікі, у якіх на тварах герояў серыяла мяняюцца татуіроўкі з надпісамі, занялі першае месца ў намінацыі TV Project — Typography на ўкраінскім фестывалі Ukrainian Design: The Very Best Of[45].
Срэбра ў пяці намінацыях (TV Program — Logo; TV Program/Film Promo — Promo Spot: Motion Graphics, Moving Image, Video; Program/Film Promo — Open/Titles; Program/Film Promo — Miscellaneous Design; Motion Graphics — Title Design & Motion Graphics of Film/Series) на ўкраінскім фестывалі Ukrainian Design: The Very Best Of атрымалі тытры да серыяла, канцэпт лога і сацыяльны промаролік[46].
Па выніках галасавання гледачоў праект быў прызнаны найлепшым украінскім міні-серыялам дзесяцігоддзя ў рэйтынгу «Знята ва Украіне TV: найлепшае за 10 гадоў»[47].
Лагатып серыяла атрымаў перамогу ў катэгорыі на PromaxBDA Awards Europe 2020[48].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б в StarLight Production розпочав зйомки другого сезону серіалу «Перші ластівки» (укр.). detector.media (23 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 2020. Праверана 3 жніўня 2020.
- ↑ а б Netflix за 3 копійки: 5 причин подивитися український серіал «Перші ластівки».afisha.tochka.net/ua/, 15 серпня 2019 (укр.)
- ↑ а б Тональність і бізнес: чому у весняному сезоні майже немає україномовних мелодрам?. ДМ, 2020-04-08 (укр.)
- ↑ а б в «Повний переворот сюжету». Яким буде новий сезон Перших ластівок (укр.). nv.ua (1 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 3 жніўня 2020.
- ↑ а б Новий канал зніматиме третій сезон серіалу «Перші ластівки». detector.media. 2 лютого 2021 (укр.)
- ↑ а б Серіал "Перші ластівки" продовжили на 3 сезон (укр.). 24 Канал. Праверана 22 лютага 2021.
- ↑ а б Перші ластівки (2 сезон) (укр.). teleportal.ua (21 кастрычніка 2020).
- ↑ Перші ластівки. Zалежні: про що говорить назва другого сезону? (укр.)(недаступная спасылка). Новий канал (31 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 30 лістапада 2020.
- ↑ а б Новий канал знімає молодіжний трилер «Перші ластівки». Детектор медіа, 13 травня 2019 (укр.)
- ↑ З'явилися гарячі кадри зі зйомок серіалу «Перші ластівки» (укр.). Новий канал (20 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 верасня 2020. Праверана 3 снежня 2021.
- ↑ Перші ластівки. Залежні. dzygamdb. 2020 (укр.)
- ↑ Виходить український серіал про насильство і підлітковий суїцид «Перші ластівки». Подивіться його, якщо у вас є діти (укр.). thebabel.com.ua (11 лістапада 2019). Архівавана з першакрыніцы 2020.
- ↑ «Найскладніші зйомки»: на Новому каналі вийде молодіжний трилер. novy.ua/ua/, 26 липня 2019 (укр.)
- ↑ «Перші ластівки» Нового каналу. novy.ua/ua/, 13 травня 2019 (укр.)
- ↑ «Перші ластівки»: серіал про підлітків, який сколихнув Україну. bbc.com/ukrainian. 24 листопада 2019 (укр.)
- ↑ «Перші ластівки»: як знімали найскладніші та наймоторошніші сцени серіалу. tochka.net/ua/, 26 грудня 2019 (укр.)
- ↑ «Перші ластівки». Які серіали знімають для української молоді? (подкаст). radiosvoboda.org. 31 серпня 2020 (укр.)
- ↑ а б «Перші ластівки» як метод порятунку підлітків від суїциду. «Новий канал» презентував свій перший гостросоціальний трилер. mbr.com.ua/uk/, 7 листопада 2019 (укр.)
- ↑ Перші ластівки. ua.kinorium.com. 2020 (укр.)
- ↑ Євген Тунік: Можливо, «Перші ластівки» покажуть, що людяність у школі серед вчителів та учнів — запорука того, щоб діти не кидалися з вікна. unian.ua, 22 листопада 2019 (укр.)
- ↑ Новий канал зніме другий сезон серіалу «Перші ластівки». ДМ, 2 березня 2020 (укр.)
- ↑ Новий канал завершив зйомки серіалу «Перші ластівки. Zалежні». detector.media. 5 жовтня 2020 (укр.)
- ↑ Другий сезон «Перших ластівок» називатиметься «Перші ластівки. Zалежні». detector.media. 1 вересня 2020 (укр.)
- ↑ Другий сезон Перших ластівок: улюблені актори, новий сюжет і легенда українського кіно (укр.). novy.tv (24 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 жніўня 2020. Праверана 3 жніўня 2020.
- ↑ Слухаємо саундтрек до «Перших ластівок»: Dakooka – «Герой» (укр.). novy.ua (16 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 снежня 2019. Праверана 9 снежня 2019.
- ↑ а б Перші ластівки: Подивитися першу серію можна буде на тиждень раніше!. novy.ua/ua/, 6 листопада 2019 (укр.)
- ↑ «Новий канал» оголосив про прем'єру серіалу «Перші ластівки». telekritika.ua/uk/, 9 жовтня 2019 (укр.)
- ↑ Скільки серій в «Перших ластівках». novy.tv/ua/, 25 листопада 2019 (укр.)
- ↑ «Перші ластівки»: всі серії вийдуть на YouTube!. novy.tv/ua/, 25 березня 2020
- ↑ «Перші ластівки. Zалежні» вийдуть на стрімінговому сервісі: де подивитися серіал Архівавана 14 лютага 2021.. novy.tv/ua. 16.12.2020 (укр.)
- ↑ Перші ластівки. Сезон 2: Залежні. teleportal.ua. 2020 (укр.)
- ↑ Серіал Перші ластівки. Z@лежні. sweet.tv. 2020 (укр.)
- ↑ Новий канал оголосив дати прем’єр: багато серіалів та проєктів Лесі Нікітюк (укр.) (15 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 15 жніўня 2019.
- ↑ Перші ластівки Zалежні (Залежні) — дивіться онлайн АНОНС на Новому каналі (укр.)(недаступная спасылка). Новий канал. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2020. Праверана 30 лістапада 2020.
- ↑ Детектор телерейтингів: хто новий фаворит? (ТЕСТИ). Детектор медіа, 20 грудня 2019 (укр.)
- ↑ Ukraine’s teen bullying drama that shattered taboos and stirred a nation. BBC News, 9 лютага 2020 (англ.)
- ↑ Перші ластівки (1 сезон, 1 серія). Youtube-канал Нового каналу, 11 лист. 2019 (відэа даступнае толькі з украінскіх IP-адрасоў) (укр.)
- ↑ Богдан Панкрухін. Реальна драма про реальних підлітків (укр.)(недаступная спасылка). yabl.ua (12 листопада 2019). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2019. Праверана 8 снежня 2021.
- ↑ Тайлер Андерсон. ЛГБТ в УКРАЇНІ? // ПЕРШІ ВРАЖЕННЯ від серіалу «ПЕРШІ ЛАСТІВКИ» (укр.). Youtube-канал Тайлера Андерсона (13 листопада 2019).
- ↑ Анастасія Блаватнік. Підлітковий суїцид, булінг та насильство: чи варто дивитись серіал «Перші ластівки»? (укр.). hromadske.ua (6 грудня 2019). Архівавана з першакрыніцы 7 снежня 2019. Праверана 8 снежня 2021.
- ↑ Костянтин Воздвиженський. «Перші ластівки». Твереза розмова замість істерик про «синього кита» (укр.). texty.org.ua (27 грудня 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2019. Праверана 8 снежня 2021.
- ↑ Тайлер Андерсон. ЦЕ ТОЧНО ЗРОБЛЕНО В УКРАЇНІ?🏳️🌈Розбираємо ФЕНОМЕН серіалу «ПЕРШІ ЛАСТІВКИ» (укр.). Youtube-канал Geek Journal (4 грудня 2019).
- ↑ Роман Бугайчук. «Перші ластівки: Залежні»: ані кроку назад (укр.). vertigo.com.ua (30 січня 2021). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2021. Праверана 8 снежня 2021.
- ↑ «Первые ласточки» будут соревноваться за престижную европейскую премию (руск.)(недаступная спасылка). Новый канал (10 февраля 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020. Праверана 8 снежня 2021.
- ↑ «Первые ласточки» выиграли золото на престижном конкурсе (руск.)(недаступная спасылка). Новый канал (28 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2020. Праверана 8 снежня 2021.
- ↑ Ещё пять серебряных наград! «Первые ласточки» покорили престижный фестиваль диизайна (руск.)(недаступная спасылка). Новый канал (29 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2020. Праверана 8 снежня 2021.
- ↑ Это народная любовь! «Первые ласточки» признан лучшим украинским мини-сериалом десятилетия (руск.)(недаступная спасылка). Новый канал (26 августа 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 8 снежня 2021.
- ↑ Это золото! «Первые ласточки» выиграли престижную европейскую премию (руск.)(недаступная спасылка). Новый канал (16 сентября 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 верасня 2020. Праверана 8 снежня 2021.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Першыя ластаўкі на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Першыя ластаўкі на сайце DzygaMDB
- Першыя ластаўкі. Залежныя на сайце DzygaMDB
- Першыя ластаўкі Архівавана 3 лістапада 2019. на сайце тэлеканала Новы канал
- Першыя ластаўкі на сайце VOD-правайдара Teleportal
- Першыя ластаўкі на сайце VOD-правайдара sweet.tv