Песня (скульптура)
Помнік | |
Песня | |
---|---|
руск.: Песня | |
55°46′09″ пн. ш. 37°37′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Масква |
Скульптар | Міхаіл Бабурын |
Дата заснавання | 1958 |
Матэрыял | бронза |
Песня — адна са славутасцей Масквы, усталяваная ў 1958 годзе на Цвятным бульвары, перажыўшы перад гэтым шматлікія выстаўкі. З'яўляецца яркім узорам сацыялістычнага рэалізму[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Скульптура «Песня» была адкрыта на Цвятным бульвары у 1958 годзе. Манумент неаднаразова з'яўляўся на выстаўках як на радзіме свайго аўтара, Міхаіла Фёдаравіча Бабурына, гэтак і за мяжой[2]. Стваральнік кампазіцыі ўзнагароджаны залатым медалём Акадэміі мастацтваў СССР, якая лічылася найвышэйшай узнагародай акадэміі[1]. За экспанаванне «Песні» На Брусельскай Сусветнай выстаўцы 1958 года Бабурын ізноў атрымаў медаль найвышэйшай пробы[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Тры маладыя моцныя сялянкі, адлюстраваныя ў поўны ўзрост, вяртаюцца з сенажаці дамоў, пра што сведчаць інструменты за іх плячамі. З мэтай прабавіць шлях, забыўшыся пра цяжкі працоўны дзень, дзяўчыны спяваюць, магчыма, адну з любых песень. Апрануты яны вельмі характэрна для сярэдзіны XX стагоддзя: адзенне іх свабоднае, падол спадніц завязаны ў вузел[1]. Дзякуючы таму, што гераіні размясціліся пад шатамі дрэў, ствараецца ўражанне, што яны спыніліся для адпачынку[2]. Выглядае скульптура даволі недагледжана, і з-за сваёй кампазіцыі служыць добрым матэрыялам для фатаграфіі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д Памятник «Песня»(недаступная спасылка). Информационный портал 2do2go. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2015. Праверана 25 ліпеня 2015.
- ↑ а б "Песня" на Цветном бульваре . Культурный туризм. Праверана 25 ліпеня 2015.