Петрапаўлаўка (Петрапаўлаўскі раён, Варонежская вобласць)
Appearance
Сяло
Петрапаўлаўка
|
Петрапа́ўлаўка (руск.: Петропавловка) — сяло ў Расіі, адміністрацыйны цэнтр Петрапаўлаўскага раёна Варонежскай вобласці. Насельніцтва складае 5250 чалавек паводле звестак за 2010 год. Размяшчаецца на левым беразе Дона за 250 км да Варонежа.
2 студзеня 2024 года ў выніку траплення авіяцыйнага боепрыпасу з расійскага самалёта былі пашкоджаны больш за сто дамоў, будынак школы, дома культуры, мясцовай адміністрацыі. Пасля абследавання разбуранага жылля ўлады прынялі рашэнне занава пабудаваць дзевяць дамоў[2].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ http://www.webcitation.org/6MzMXjDAP Праверана 29 студзеня 2014.
- ↑ tass.ru
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Даведнік паштовых індэксаў