Перайсці да зместу

Петршын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Петршын
чэшск. Petřín
від на Петршын з правага берага ракі Влтавы
від на Петршын з правага берага ракі Влтавы
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня327 м
Адносная вышыня4 м[1]
Размяшчэнне
50°04′54″ пн. ш. 14°23′40″ у. д.HGЯO
Краіна
Петршын (Чэхія)
Петршын
Петршын
Петршын (Прага)
Петршын
Петршын
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пе́тршын (чэшск.: Petřín, ням.: Laurenziberg) — узгорак у цэнтры Прагі (Чэхія) на левым беразе ракі Влтавы. Вышыня 327 м. Найбольш вядомая гара Прагі.

Петршынская вежа

У язычніцкія часы ўзгорак быў месцам пакланення Пяруну. Пры Карле IV на ўзгорку было ўзведзена абарончае збудаванне — Галодная сцяна. На вяршыні — Петршынская вежа, якая нагадвае Эйфелеву, пабудаваная ў 1891 годзе. Паводле легенды з Петршына ўзгорка княгіня Лібуша прадказала нараджэнне Прагі. Па схіле ўзгорка, да ракі, пракладзена лінія фунікулёра. Таксама на ўзгорку размешчаны Люстраны лабірынт на Петршыне (чэшск.).

Царква святога Міхаіла Архангела – драўляная царква з 17-га стагоддзя ў бойковскім стылі перанесеным ў 1929 годзе з Падкарпацкай Русі[2]

Зноскі