Бойкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бойкi
Boyki.jpg
Бойкi на гравюры 1841 год
Саманазва

укр.: Бойки верховинці, горальці, підгіряни

Сучасны арэал рассялення і колькасць

Усяго: больш 2000
Flag of Ukraine.svg Украіна:
131 чал.[1].
Flag of Slovakia.svg Славакія:
2000 чал.
Flag of Russia.svg Расія:
3 чал. (пер. 2002)

Этнічныя мовы

украінская, славацкая

Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі)

Пераважна Украінская Грэка-Каталіцкая Царква або праваслаўе

Геаграфічна-моўная група

Украiнцы

Блізкія этнасы

Гуцулы, Лемкі

Бойкi — этнаграфічная група ўкраінцаў. Жывуць на паўднёвых схiлах Карпат (Бойкаўшчыне) Украіны. Гавораць на бойкаўскiм дыялекце ўкраінскай мовы.

Цэнтрам Бойкаўшчыны лічыцца карпацкi гарадок Турка.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Вядома пра кельцкае племя боеў, бо кельты ўдзельнічалі ў этнагенезе ўкраінскага народа (Напрыклад: «Латэнская культура», «Зарубінецкай культуры»). Разглядаюць Бойкаў як нашчадкаў даўняга племені белых харватаў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у этнагенезе ўкраінскага народа часоў Антскага саюза і Кіеўскай Русі. Але угры ўварваліся ў Наддунайскую нізіну, і падзялілі ўсходніх і паўднёвых славян, якіх аб'ядноўвалі продкі бойкаў. Даследчыкі Павел Шафарык і Франьё Рачкі, грунтуючыся на візантыйскіх згадках 10 ст. Канстанціна Парфiрароднага аб становішчы «Бойкi» (Бойкаўшчыны) за «туркіею» (гэта тагачасная назва Венгрыі), як радзіму белых сербаў.

Хоць святар Іосіф Лявіцкі не прыдумаў назву «Бойкi» для бойкаў, але тлумачыў назву «Бойкі» у друкаванай прадмове да «Граматыкі» (1831) — ад ўжывання ў іх мове часціцы (укр. «бо є», «бойє») — толькi у адрозненне ад лемкаў, што казалі «лем», і «лишаків», што казалi «лише», «лишень». У далейшым гэтую назву распаўсюдзілі А. Таронскi, В. Хіляк і іншыя. У Славакіі бойкаў называюць «пуйдзякамi» (славацк. Pujďák), бо яны кажуць «пуйдемо» у адрозненне ад лемкаўскага «пійдемо».

Гiсторыя[правіць | правіць зыходнік]

На думку многіх навукоўцаў, першае пісьмовае ўпамінанне аб бойках здараецца ў 948—952 гадах нашай эры ў кампілятыўных творах візантыйскага імператара Канстанціна VII Багранароднага «De Administrando Imperio» (Пра кіраванне імперыяй; раздзел ХХХI): «Сербы [гэтыя] паходзяць ад нехрышчоных сербаў таксама называюцца „белымі“ і жывуць па той бок краіны цюрак, у мясцовасці, званай імі Бойкi. З імі мяжуе краіна франкаў, а таксама Вялікая Харватыя неахрышчаная, якую таксама называюць „Белай“. Вось там і жывуць спрадвеку гэтыя сербы».

У гэтым кантэксце «Бойкi» — гэта тапонім, прычым не аўтэнтычны.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Бойкi захавалі шмат старадаўніх звычаяў і абрадаў. Асноўныя галіны традыцыйнага гаспадаркі бойкаў — горныя жывёлагадоўля і земляробства, лясныя промыслы і солеварэнне, рамёствы і мастацкія промыслы. У сучасных умовах бойкі займаюцца пераважна земляробствам і жывёлагадоўляй, працуюць на леса- і нафтараспрацоўкі, развітыя мастацкія промыслы, існуе курортная галіна.

Жаночы строй[правіць | правіць зыходнік]

Жанчыны бойкаў насілі на галаве сівога колеру барановыя шапкі з зялёным або чырвоным верхам; спадніцы ў кветкі, паверх спадніцы — пстру (ваўняную запаску); кашулю з адасобленым станком, сабраным падолам і разрэзам на спіне. Кашулі вышывалі на грудзях у выглядзе паўкола. Спадніцы былі з белага палатна або выбойкі (мярэжкі). На святы валасы насілі распушчанымі. Насілі таксама белыя палатняныя скруткі, дзяўчыны запляталі валасы ў адну касу, якую ўпрыгожвалі кветкамі і стужкамі; жанчыны замужнія насілі на галаве завіткі, якая іншы раз цалкам закрывала галаву. Зімою паверх звычайнага адзення насілі нябеснага колеру бекешу, вышытую чырвонымі шнуркамі, і боты. На шыі жанчыны бойкаў насілі шмат шкляных пацерак. У царкву хадзілі толькі у ботах, абавязкова чорных (па апісанні Оскара Кольбэрга).

Мужчынскі строй[правіць | правіць зыходнік]

Мужчыны насілі штаны сіняга колеру запраўленыя ў боты. Летам насілі шырокія палатняныя, а зімой — ваўняныя галошні (штаны). Кашулі насілі вышытыя белыя, паверх штаноў са скураным шырокім поясам. На галаве насілі чорныя барановыя шапкі, завужаныя к верху. Зімою насілі доўгія да калена буркі чорнага колеру, якія насілі на плячах не адзяваючы. Буркі былі абабітыя чырвона-чорнымі вітымі шнурамі. Шапкі былі пашытыя без сукна. Кажухі насілі белага колеру, а сярмягі кававага. Летам на галаве насілі так званыя «венгерскія капялюшы». Кашулі бойкаў былі ўпрыгожаны мярэжкай. На галаве насілі таксама «кучмы» (барановыя кудлатыя шапкі). Летам чорны высокі з шырокімі палямі капялюш.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскi[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]