Плошча Маршала Юзафа Пілсудскага (Варшава)
Плошча маршала Юзафа Пілсудскага (польск.: Plac marsz. Józefa Piłsudskiego) — парадная плошча ў цэнтры Варшавы, Польшча. Плошча названа ў гонар маршала Юзафа Пілсудскага, які адыграў важную ролю ў аднаўленні польскай дзяржаўнасці пасля Першай сусветнай вайны. У ансамбль плошчы ўваходзіць магіла Невядомага салдата, помнік Маршалу Пілсудскаму і разваліны Саксонскага палаца.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Назва плошчы
[правіць | правіць зыходнік]Плошча паслядоўна насіла назвы Саксонская плошча (па імі палаца саксонскіх курфюрстаў, які знаходзіўся тут і быў страчаны падчас Другой сусветнай вайны), плошча Пілсудскага (у гонар маршала Юзафа Пілсудскага), плошча Адольфа Гітлера ў перыяд акупацыі Варшавы фашысцкай Германіяй, плошча Перамогі (польск.: Plac Zwycięstwa) у гонар перамогі ў Другой сусветнай вайне Польшчы і саюзнікаў. Цяпер ізноў называецца Плошча маршала Юзафа Пілсудскага.
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Плошча была месцам шматлікіх гістарычных падзей. Яшчэ ў XIX стагоддзі плошча стала месцам правядзення ваенных парадаў. Тут жа ўрачыста віталі важных афіцыйных гасцей Варшавы і Польшчы.
На гэтай плошчы (якая тады звалася плошчай Перамогі) у 1979 годзе падчас свайго першага візіту ў Польшчу пасля абрання ў 1978 годзе на папскі прастол Ян Павел II правёў урачыстую імшу перад шматлікімі тысячамі сваіх суайчыннікаў. Тут жа ў красавіку 2005 года, палякі смуткавалі пасля яго смерці.
З 1890-х і па 1920-я гады на плошчы знаходзіўся праваслаўны Аляксандра-Неўскі сабор. Ён быў знесены ў 1920-я гады пасля здабыцця Польшчай незалежнасці.
У наш час плошча стала таксама месцам размяшчэння раскошных крам, такіх, як італьянская Валянціна.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плошча Маршала Юзафа Пілсудскага (Варшава)
- Віртуальны тур Архівавана 18 верасня 2007. (польск.)