Плюралізм
Плюралізм (ад лац. Pluralis — множны) — філасофска-светапоглядная пазіцыя, згодна з якой існуе некалькі незалежных адзін ад аднаго пачаткаў, першапрычын, відаў быцця, а таксама разнастайнасць ісцін, тэорый, метадаў, формаў і прынцыпаў ведаў, аднолькава раўнавартасных з пункту гледжання суб’екта спазнання.
Тэрмін «плюралізм» увёў Хрысціян Вольф у 1712 годзе, як супрацьлегласць манізму, у якім прызнаецца адзіная аснова ўсяго існага. Разнавіднасцю плюралізму з’яўляецца дуалізм, які зводзіць колькасць незалежных пачаткаў да двух. Класічным плюралістам, які прызнаваў больш за два незалежных першапачатка, лічыцца Эмпедокл. Ён вучыў, што свет утвораны чатырма элементамі — зямлёй, вадой, паветрам і агнём, якія вечныя, нязменныя і, такім чынам, не ўплываюць адзін на аднаго і не пераходзяць адзін у другі. Усё ў свеце тлумачыцца іх механічным змешваннем.
Адрозніваюць наступныя віды плюралізму:
- Філасофскі плюралізм
- Ідэалагічны плюралізм
- Палітычны плюралізм
- Рэлігійны плюралізм
- Касмічны плюралізм
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Г. Д. Левин Плюрализм / Новая философская энциклопедия: В 4 т. М.: Мысль. Под редакцией В. С. Стёпина. 2001.