Эмпедокл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмпедокл
стар.-грэч.: Ἐμπεδοκλῆς
Дата нараджэння каля 494 да н.э.[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці каля 434 да н.э.[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька мерк. Exainetos of Akragas[d][2]
Род дзейнасці урач, філосаф, пісьменнік, паэт, палітык, аратар
Навуковая сфера філасофія і медыцына
Вядомыя вучні Gorgias[d][6]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмпедокл з Акраганта (стар.-грэч.: Ἐμπεδοκλῆς; каля 490 да н.э., Агрыджэнта — каля 430 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, урач, дзяржаўны дзеяч, жрэц. Працы Эмпедокла напісаны ў форме вершаваных паэм. Быў плюралістам, г.зн. прызнаваў множнасць архэ. З’яўляўся прыхільнікам дэмакратыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Першаасновай усяго існага прызнаваў чатыры матэрыяльныя стыхіі («элементы», або «карані ўсіх рэчаў»): агонь, паветра, ваду і зямлю як якасна незалежныя субстанцыі. Лічыў, што ў пэўных умовах яны злучаюцца паміж сабой і ствараюць рэчы. Паводле Эмпедокла, рухальныя сілы «элементаў» — дзве спецыфічныя процілегласці: Любоў (Гармонія, Радасць, Афрадыта) і Варожасць (Нейкас). У залежнасці ад дамінавання той ці іншай рухальнай сілы касмічны цыкл праходзіць розныя фазы: эпоха «любові», дзе ўсе элементы зліты і ўяўляюць сабой нерухомы шар, змяняецца эпохай «варожасці», калі разнародныя элементы раз’яднаны, а аднародныя злучаны; потым зноў настае эпоха «любові», якая злучае разнародныя элементы і раз’ядноўвае аднародныя, і нарэшце, праз розныя злучэнні элементаў узнікаюць паўнацэнныя жывыя істоты.

Разглядаў існае як нязменны («карані рэчаў») і адначасова зменлівы (рэчы і «кола часоў») свет. У сваім вучэнні спалучыў іанійскую (мілецкая школа, Геракліт і інш.) і італійскую (піфагарызм, элейская школа і інш.) філасофію.

Распрацаваў арыгінальную канцэпцыю пачуццёвага спасціжэння свету, паводле якой ад кожнага аб’екта, успрымальнага суб’ектам, аддзяляюцца матэрыяльныя «выцяканні», якія затым пранікаюць у поры пачуццёвых органаў чалавека. У тлумачэнні душы прытрымліваўся орфіка-піфагарэйскага погляду; прызнаваў яе «грэхападзенне», пераўвасабленне і ачышчэше.

Аўтар многіх вершаў, трагедый (не захаваліся), паэм «Ачышчэнне» і «Аб прыродзе» (часткова захаваліся).

Вядомы ях дзяржаўны дзеяч, прамоўца, урач, інжынер, прыродазнавец. Выказаў думку аб вялікай, але канечнай скорасці святла, выжыванні асобных арганізмаў і інш.

Многія яго ідэі атрымалі далейшую распрацоўку ў філасофіі Лукрэцыя.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адула Т. Эмпедокл // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.