Пляцістыя ружы
Пляцістыя ружы — некаторыя віды шыпшын і сартоў садовых руж, якія маюць адносна доўгія парасткі, што ўплывае на асаблівасці іх выкарыстання ў азеляненні.
Пляцістыя ружы па сучаснай класіфікацыі ставяцца да наступных класаў: Hybrid Multiflora, Hybrid Wichurana, Ayrshire, Boursalt, Large-Flowered Climber, некаторыя сарты да Hybrid Musk, Lambertiana і Hybrid Kordesii. Таксама пляцістымі з'яўляюцца так званыя «клаймеры» або «клаймбінгі» (анг.: Climbing) — сарты, атрыманыя ў выніку пупышкавых мутацый (анг.: Sport) руж іншых класаў (Hybrid Tea and Climbing Hybrid Tea, Grandiflora & Climbing Grandiflora, Floribunda & Climbing Floribunda, Tea & Climbing Tea, Moss & Climbing Moss, Hybrid China & Climbing Hybrid China, Bourbon & Climbing Bourbon.
Паколькі «пляцістасць» — гэта толькі асаблівасць росту парасткаў, афіцыйнай класіфікацыі пляцістых руж няма. Некаторыя аўтары ўмоўна іх дзеляць на дробнакветкавыя (сарты класаў Hybrid Multiflora, Hybrid Wichurana) і буйнакветкавыя (сарты Large-Flowered Climber і клаймеры іншых класаў).
Па характару росту іх звычайна дзеляць на тры групы: павойныя — вышынёй ад 5 да 15 м, пляцістыя — ад 3 да 5 м і паўпляцістыя — ад 1,5 да 3 м.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Пляцістыя ружы займаюць адно з вядучых месцаў пры вертыкальным азеляненні, добра спалучаюцца з малымі архітэктурнымі формамі, незаменныя пры стварэнні дэкаратыўных калон, пірамід, арак, шпалер, зялёнага афармлення сцен будынкаў, гаўбцоў, альтанак. Вырошчваюць гэтыя ружы ў раёнах з адносна мяккім, цёплым кліматам, дзе іх не патрабуецца хаваць на зіму. У сярэдняй паласе Расіі практычна ўсе сарты пляцістых руж патрабуюць зняцця з апор і ўкрыцця на зіму[1].
Зноскі
- ↑ Сурина Е., Сурина О. Плетистые розы для средней полосы // Цветоводство : Журнал. — 2005. — № 3.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бумбеева Л. И. Плетистые розы. — М.: Издательский Дом МСП, 2008. — С. 59. — 64 с. — ISBN 978-5-7578-0230-5.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Недялков С.Ф.. Плетистые розы . Gardenia.ru. Праверана 6 мая 2014.
- Плетистые розы . Энциклопедия декоративных садовых растений. Праверана 6 мая 2014.
- Описание вьющихся роз предложенное Л.Улейской . Энциклопедия декоративных садовых растений. Праверана 6 мая 2014.
- Описание вьющихся роз предложенное Р.Филлипс и М. Рикс . Энциклопедия декоративных садовых растений. Праверана 6 мая 2014.