Полацкая духоўная семінарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Полацкая духоўная семінарыя
Год заснавання 1807

Полацкая духоўная семінарыя — сярэдняя духоўная навучальная ўстанова Віцебскай епархіі Рускай праваслаўнай царквы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1807 годзе мітрапалітам Беларускай грэка-каталіцкай царквы Іракліем Лісоўскім у маёнтку Струнне (каля Полацка) побач са сваёй рэзідэнцыяй была заснавана «Беларуская грэка-ўніяцкая духоўная семінарыя». Зроблена гэта было ў адпаведнасці з указам імператара Аляксандра I, падпісаным у снежні 1806 года. Семінарыя прызначалася для навучання дзяцей белага ўніяцкага духавенства і ўтрымлівалася за кошт маёнткаў і часткі грашовых сродкаў, аднятых у базыльян.

У 1808 годзе мітрапалітам Іракліем Лісўскім былі зацверджаны правілы навучальна-выхаваўчага працэсу і штат семінарыі. У лістападзе таго ж года семінарыя пераведзена ў будынак Сафійскага сабора ў Полацку.

У 1812 годзе падчас Айчыннай вайны 1812 года семінарыя была разрабавана французамі і аднавіла сваю дзейнасць у 1813 годзе ў вёсцы Судзілавічы, а ў 1821 годзе семінарыя зноў пераведзена ў Полацк.

У 18231824 гадах ператворана ва ўласна семінарыю з двума аддзяленнямі і трохкласнае вучылішча пры ёй. У 1839 годзе навучальныя курсы семінарыі былі прыраўнаваны да курсаў семінарый Пецярбургскага і Кіеўскага навучальных акруг.

Пасля ліквідацыі ў 1839 годзе ўніяцкай царквы семінарыя стала праваслаўнай. У 1840 годзе пераназвана ў Полацкую духоўную семінарыю, і напачатку 1840-х гадоў пераведзена на казённае ўтрыманне.

У 1856 годзе семінарыя пераведзена ў Віцебск, але працягвала называцца Полацкай да снежня 1871 года, калі была пераназвана ў Віцебскую духоўную семінарыю.

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]