Польскае дэмакратычнае аб’яднанне
Польскае дэмакратычнае аб'яднанне (польск. - Polskie Zjednoczenie Demokratyczne) палітычная партыя Беларусі, якая дзейнічала з 1993 па 1995 г.
Партыя была створана ў пачатку кастрычніка 1993 года ў якасці дадатку да Саюза палякаў на Беларусі. Сваю задачу ПДА бачыла ў працягу барацьбы за адраджэнне польскай культуры Беларусі, Аб'яднанне выступала за дэмакратычныя пераўтварэнні ў грамадстве на платформе хрысціянскай дэмакратыі і рынкавыя рэформы ў эканоміцы Беларусі. Змагалася за месцы ў органах мясцовага самакіравання і Вярхоўнага Савета. Сярод дэлегатаў устаноўчага з'езда ў кастрычніку 1993 года былі Чэслаў Бенькоўскі, Канстанцін Тарасевіч, Ян Кірвель і Вальдэмар Прэкайла. Партыю ўзначалілі Эдвард Ахрэм, які паабяцаў фінансавую падтрымку партыі, і Канстанцін Тарасевіч. У снежні 1993 г. партыю зарэгістравала Міністэрства юстыцыі Беларусі.
Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. гэта партыя вылучыла кандыдатуру Э. Ахрэма [1], але яго ініцыятыўная група сабрала толькі 12 тыс. подпісаў[1]. і не была падтрымана Саюзам палякаў на Беларусі[2].
Партыя перастала дзейнічаць ў 1995 г. Некалькі яе удзельнікаў падвергліся крымінальнаму пераследванню: прафесар Казімір Канколаў з Гродзенскага медыцынскага ўніверсітэта (абвінавачванне ў хабарніцтве), дырэктар камбіната па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў Станіслаў Закрэўскі (абвіначаны ў махлярстве) і Эдвард Ахрэм, рэктар БКІК[3].
Зноскі
- ↑ С. Навумчык. Дзевяноста чацвёрты. Радыё Свабода, 2015, с. 195
- ↑ Tadeusz Gawin Polskie odrodzenie na Białorusi 1988-2005 Архівавана 4 лютага 2016., Wyższa Szkoła Administracji Publicznej im. Stanisława Staszica Białystok 2010 c. 213-214
- ↑ Tadeusz Gawin Polskie odrodzenie na Białorusi 1988-2005 Архівавана 4 лютага 2016., Wyższa Szkoła Administracji Publicznej im. Stanisława Staszica Białystok 2010 с. 213, зноска 212
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Игорь Котляров Социология политических партий
- Leszek Ratajczyk, Z życia Polaków na Białorusi. Mamy własna partię, Magazyn Polski, nr 1/2 (7/8), 1994, s. 21
- Tadeusz Gawin Polskie odrodzenie na Białorusi 1988-2005 Архівавана 4 лютага 2016. Wyższa Szkoła Administracji Publicznej im. Stanisława Staszica Białystok 2010