Беларускі камерцыйны інстытут кіравання

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Беларускі камерцыйны інстытут кіравання
(БКІК)
Міжнародная назва англ.: Belarusian Commercial Institute of Management
Заснаваны 1995
Год закрыцця 2004
Тып прыватная ВНУ
Рэктар Эдуард Эдуардавіч Ахрэм
Рэктар Эдвард Ахрэм
Размяшчэнне Мінск
Кампус Баранавічы, Брэст, Гродна, Мазыр, Орша, Полацк

Беларускі камерцыйны інстытут кіравання (БКІК) — былая прыватная ВНУ Беларусі, якая спецыялізавалася на падрыхтоўцы менеджераў, спецыялістаў па замежных мовах, правазнаўцаў, эканамістаў і журналістаў на ўмовах дзённай, вячэрняй і завочнай форм навучання[1]. Заснаваны ў пачатку 1990-х гг. ААТ "Олдынг". У 1995 г. БКІК (тады Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання) атрымаў ліцэнзію Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на навучанне па 10 спецыяльнасцям. Інстытут знаходзіўся ў Мінску (спачатку па адрасе: вул. Радыяльная, д.36, потым Партызанскі пр., д. 2), Мазыры (вул. Ленінская, д.14[1] Архівавана 21 студзеня 2016.), Полацку (вул. Талстога, д.8[2]) і Баранавічах (вул. Прамысловая, д.3[3]). Таксама филіялы знаходзіліся ў Оршы, Брэсце і Гродна. У 1996 г. пры вну дзейнічалі: факультэт кіравання, юрыдычны факультэт, Польскі інстытут, завочны факультэт эканомікі і права[2] Рэктарам Інстытута з’яўляўся Э. Э. Ахрэм[3]. У 2002 г. займаў 7 месца сярод недзяржаўных беларускіх вну, але ў гэты час ён змяніў статус з універсітэта на інстытут[4].

Статыстыка на 1998-1999 нав. г.[правіць | правіць зыходнік]

Згодна статыстычным дадзеным Вылічальна-статыстычнага цэнтра Мінадукацыі РБ на 1998 г. у БКУУ працавалі 147 выкладчыкаў, з іх 90 жанчын, 6 дактароў і 31 кандыдат навук[5]. Навучаліся 2616 чал. на дзённым аддзяленні[6]. і 3506 вучыліся завочна[7]. На кастрычнік 1998 г. было пададзена 652 заявы на дзённае аддзяленне, вытрымалі ўступныя экзамены 537 чал. і было залічана 537 чал[8]. З 1.10.97 па 1.10.98 выбыла 865 чал., з якіх 68 на іншую форму навучання ў гэтай жа вну, 23 - у іншыя вну і 339 - адлічаны па непаспяховасці[9].

У 1998 г. вну арэндавана 23027 кв. м. будынкаў. З іх вучэбных - 14300, вучэбна-дапаможных - 2004 і падсобных - 6723 кв. м[10].

Ліквідацыя вну[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 г. філіялы Інстытута былі зачынены ў сувязі з абвінаванчваннем у парушэнні правілаў прыёму студэнтаў[11]. У зачыненых філіялах навучаліся 5795 чал[12]. Студэнтам, якія не маглі такім чынам працягнуць сваё навучанне ў гэтай вну, БКІК быў абавязаны вярнуць грошы, бо іх не маглі прыняць ні дзяржаўныя вну (абмежаванне аўдыторных і іншых магчымасцяў), ні прыватныя (абмежаваныя квотай мінадукацыі[13]). Пасля гэтага Інстутут спыніў сваё існаванне ў маі 2004 г[14]., а студэнты і выкладчыкі выйшлі на акцыю пратэста[15]. Частка студэнтаў перавялася ў іншыя вну, напрыклад БДЭУ. Памяшканні забралі сабе дзяржаўныя ўстановы. Так Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна забраў пад свой філіял памяшканні БКІК ў Баранавічах[4]. Пры гэтым БрДУ прыняў да навучэння і 600 студэнтаў БКІК[16]. Супраць Э. Ахрэма была ўзбуджана крымінальная справа, ён выехаў за мяжу і справа была спынена за тэрмінам даўніны[17].

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Зніклыя вну Беларусі // Блог Андрэя Берастоўскага (фотаздымкі і успаміны пра БКІК)
  • Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998 c. 82-98 апублікавана на Зніклыя навучальныя ўстановы // Блог Андрэя Берастоўскага

Зноскі

  1. Белорусский коммерческий университет управления объявляет прием студентов//Аб'ява вну на Studbooks.net
  2. Даведнік для паступаючых у вышэйшыя навучальныя установы Рэспублікі Беларусь у 1996 годзе. Мн.: НМЦэнтр, 1996 - 206с, с. 168-169
  3. Белорусский коммерческий институт управления Архівавана 15 красавіка 2017.//ehu.by
  4. Виктор ПОНОМАРЕВ Чего не дано - того в аптеке не купишь//СБ-Беларусь сегодня
  5. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.82
  6. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.83
  7. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.84
  8. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.90
  9. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.96
  10. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Рэспублікі Беларусь па стану на пачатак 1998-1999 навучальнага года (статыстычны даведнік). Мн.: Вылічальна-статыстычны цэнтр Мінадукацыі РБ, 1998, с.97
  11. С. БартошевичФилиалы коммерческого института лишены лицензий//СБ-Беларусь сегодня
  12. Аннулированы лицензии семи филиалов Коммерческого института управления//БДГ
  13. Елена Анкудо УПРАВЛЯЛ ПО-КОММЕРЧЕСКИ//Белгазета, №34 (401) 08 сентября 2003 г.
  14. Поступление: чему научит частный вуз?//Веб-журналист
  15. Г. Абакунчык СТУДЭНТЫ ЗАЧЫНЕНЫХ ВНУ ЗЛАДЗІЛІ АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ//Радыё "Свабода"
  16. ПЕРСПЕКТИВЫ РАЗВИТИЯ РЕГИОНАЛЬНЫХ УНИВЕРСИТЕТОВ Архівавана 6 кастрычніка 2017.// Доклад ректора Брестского государственного университета имени А.С. Пушкина Чесновского М.Э. на Республиканском совете ректоров высших учебных заведений с участием Президента Республики Беларусь 19 марта 2004 г. в 10.00, г. Минск
  17. Виктор ПОНОМАРЕВ Частный вуз нередко превращается в частную лавочку//СБ-Беларусь сегодня