Эдвард Ахрэм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Эдвард Ахрэм
Род дзейнасці бізнесмен

Эдвард Ахрэм (таксама вядомы як Ахрэм Эдуард Эдуардавіч; польск. Edward Ochrem) беларускі камерсант польскага паходжання, рэктар БКІК (1993(?)-2004)[1], кандыдат у прэзідэнты на выбарах 1994 г ад Польскага дэмакратычнага аб’яднання. Ёсць звесткі, што пэўны час ён быў дырэктарам савгаса ў Мінскім раёне[2]. Таксама быў адным з заснавальнікаў ААТ «Олдынг». У свабодным доступе мала інфармацыі пра гэту асобу.

Палітычная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1990-х Э. Ахрэм разам з Канстанцінам Тарасевічам узначаліў партыю «Польскае дэмакратычнае аб'яднанне», якая ставіла мэтай дэмакратызацыю Беларусі і эканамічныя рэформы[3]. Падчас прэзідэнцкіх выбараў 1994 г. гэта партыя вылучыла кандыдатуру Ахрэма [1], але яго ініцыятыўная група сабрала толькі 12 тыс. подпісаў[4]. і не была падтрымана Саюзам палякаў на Беларусі[5].

Дзейнасць у сферы камерцыйнай адукацыі[правіць | правіць зыходнік]

Э. Ахрэм кіраваў Беларускім камерцыйным інстытутам кіравання і тэхнікумам эканомікі, права і кіравання, якія мелі свае філіялы ў розных гарадах Беларусі. Да 2003 г. гэта дзейнасць ішла паспяхова, потым кантрольныя органы пачалі прад’яўляць прэтэнзіі гэтым установам адукацыі[2][6]. У адказ Эдвард Ахрэм паставіў пэўныя пытанні перад Канстытуцыйным судом і заявіў аб магчымасці вывесці на акцыі пратэста сваіх студэнтаў, іх бацькоў і сяброў іх бацькоў [2]. Праблема скончылася зачыненнем Інстытута і тэхнікумаў у 2004 г. У адказ студэнты і выкладчыкі Інстытута выйшлі на акцыю пратэста ў Мінску. Ахрэм, які удзельнічаў у гэтай акцыі, заявіў Радыё «Свабода»: «Магу на сто адсоткаў сказаць, што гэта з ведама Лукашэнкі. Бо, каб не было вядома Лукашэнкі, то такога бы ніхто не рабіў. Ён ужо разабраўся з усімі сваімі апанэнтамі, застаўся я адзін[7]»[8]. Супраць Э. Ахрэма была ўзбуджана крымінальная справа, ён выехаў за мяжу і справа была спынена за тэрмінам даўніны[9].

Працы Э. Ахрэма[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Белорусский коммерческий институт управления Архівавана 15 красавіка 2017.//ehu.by
  2. 2,0 2,1 Елена Анкудо УПРАВЛЯЛ ПО-КОММЕРЧЕСКИ//Белгазета, № 34 (401) 08 сентября 2003 г.
  3. Игорь Котляров Социология политических партий
  4. С. Навумчык. Дзевяноста чацвёрты. Радыё Свабода, 2015, с. 195
  5. Polskie odrodzenie na Białorusi 1988—2005, c. 213—214
  6. Аннулированы лицензии семи филиалов Коммерческого института управления//БДГ
  7. Г. Абакунчык СТУДЭНТЫ ЗАЧЫНЕНЫХ ВНУ ЗЛАДЗІЛІ АКЦЫЮ ПРАТЭСТУ//Радыё „Свабода“
  8. Михаил КАРНЕВИЧ Ответьте студентам, господин президент//Биржа информации. Гродно. № 328 от 20.05.2004
  9. В. Пономарёв Частный вуз нередко превращается в частную лавочку//СБ-Беларусь сегодня