Прачысценская царква (Пружаны)
Славутасць | |
Прачысценская царква | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Пружаны |
Канфесія | праваслаўе |
Тып будынка | царква |
Будаўніцтва | 1857—1864 гады |
Стан | зруйнаваная |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прачы́сценская царква́ — колішняя праваслаўная царква ў Пружанах, пераробленая пасля паўстання 1863 года з недабудаванага каталіцкага касцёла праекта Генрыка Марконі. Зруйнаваная за савецкім часам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1857 годзе мясцовы шляхціц Валенцій Швыкоўскі распачаў у Пружанах будаўніцтва касцёла. Дзеля гэтага з Варшавы быў запрошаны славуты архітэктар Генрык Марконі. Аднак у сувязі з падзеямі паўстання 1863 года Швыкоўскі быў вымушаны эміграваць за мяжу, і працы былі спынены. У 1864 годзе храм паводле рашэння царскай адміністрацыі быў перададзены праваслаўным. Не апошнюю ролю ў перадачы храма адыграў той факт, што мясцовы ксёндз Гансеўскі хаваў у недабудаваным касцёле рэчы і зброю для паўстанцаў[1]. Новая царква была асвечана як Прачысценская.
У час нацысцкай акупацыі храм зведаў разбурэнні. Ацалелы пасля пажару абраз быў перанесены ў сабор Аляксандра Неўскага і цяпер вядомы як «Незгаральны абраз Божай Маці»[2].
Канчаткова царква разбурана ў другой палове 1950-х гадоў. Цэгла з яе была выкарыстана для пабудовы на гэтым самым месцы ўнівермага, суседніх рэстарана і гастранома (цяпер кулінарыя), а таксама шэрагу іншых гандлёвых аб’ектаў[3].
Настаяцелі
[правіць | правіць зыходнік]1904—1915, 1918—1925 — айцец Канстанцін Пілінкевіч[4].
Царква дзейнічала і ў час нямецкай акупацыі, у 1942—1943 у ёй служыў Мікалай Уваскрасенскі[5].
Зноскі
- ↑ Пракаповіч Н. С.. Летапіс духоўнасці: культавая архітэктура Пружаншчыны (chm). Мая Пружанская зямліца. Раённая адукацыйная сетка г. Пружаны (20 лістапада 2011).
- ↑ Священник Собора Св. Александра Невского иерей Игорь (Мрыхин). История православной церкви г. Пружаны (руск.). Средняя школа №3 г. Пружаны (28 лістапада 2001). Праверана 9 лістапада 2011.
- ↑ Ірына Сядова.. Улица первая. Тормасова (руск.). Генеалогический форум ВГД (8 чэрвеня 2011). Праверана 10 лістапада 2011.
- ↑ Щербаков Ярослав Александрович.. Улица первая. Тормасова (руск.). Генеалогический форум ВГД (29 снежня 2011). Праверана 3 студзеня 2012.
- ↑ Дарафей Фіёнік.. Брэсцкая сустрэча . Sami o Sobie. Miesięcznik społeczno-kulturalny. Fundacja im. Księcia Konstantego Ostrogskiego (8 кастрычніка 2012).(недаступная спасылка)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Наталля Пракаповіч. Летапіс духоўнасці: праваслаўная архітэктура Пружаншчыны // Рэха Берасцейшчыны. — кастрычнік 2010. — № 1 (4). — С. 4—5. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прачысценская царква (Пружаны)