Генрык Марконі
Генрык Марконі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 студзеня 1792 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 лютага 1863 (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Henryk Marconi[d], Jan Marconi[d] і Leandro Marconi[d] |
Альма-матар | |
Працы і дасягненні | |
Член у | |
Працаваў у гарадах | Варшава |
Архітэктурны стыль | класіцызм, эклектыка |
![]() |

Ге́нрык (Энры́ка) Марко́ні (польск.: Henryk Marconi, італ.: Enrico Marconi; 7 студзеня 1792, Рым — 21 лютага 1863, Варшава) — польскі архітэктар італьянскага паходжання, адзін з найвыдатнейшых і пладавітых польскіх архітэктараў першае паловы XIX стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]
Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі Леандра (1763—1837), пасля ў 1806—1810 навучаўся ва ўніверсітэце і адначасова ў Акадэміі прыгожых мастацтваў у Балонні. Ад 1811 года навучаўся рысунку ў сярэдняй школе ў Луга. У Польшчу быў запрошаны ў 1822 генералам Людвікам Міхалам Пацам дзеля завяршэння палаца ў Даўспудзе. Ад 1827 займаў пасаду ў Аддзеле прамысловасці і гандлю Урадавай камісіі ўнутраных, духоўных спраў і публічнай асветы, а ў 1851—1858 быў прафесарам у Школе прыгожых мастацтваў у Варшаве.
Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках у Варшаве, асобна ад жонкі, дачкі і сыноў Генрыка, Яна і Уладзіслава, якія пахаваныя на евангельска-рэфармацкіх могілках.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Меў брата Ферантэ.
Ажаніўся з дачкой садоўніка Пацаў Маргарытай з шатландскага роду Хэйтанаў (1807—1884). Жонка была кальвіністкай, некаторыя дзеці выгадаваныя ў кальвінізме, іншыя ў каталіцтве. Дзеці: Карл Антоні (1826—1864, жывапісец), Элеанора Кольберг (1832—1882), Леандра (1834—1919, архітэктар), Генрык (1842—1920, інжынер-тэхнолаг), Ян (1845—1921), Уладзіслаў (1848—1915, архітэктар).
Найістотнейшыя працы
[правіць | правіць зыходнік]

- шпіталь Св. Лазара (Варшава, каля 1840, знішчаны 1939—44)
- касцёл Св. Карла Барамеа (Варшава, 1841—43)
- вакзал Варшаўска-венскай чыгункі (Варшава, 1844—45, зруйнаваны 1925—30)
- палац Андрэя Замойскага (Варшава, 1846, знішчаны 1939—44, адбудаваны 1948—50)
- атэль «Еўрапейскі» (Варшава, 1855, знішчаны 1944, адбудаваны 1949—51)
- гмах Крэдытнага земскага таварыства (Варшава, 1856, знішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1950 і 1962—71)
- палац Браніцкіх (Варшава, 1853—56, знішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1946—49)
- палац Карскіх (Улостаў, 1854—1860)
- касцёл Св. Ганны (Варшава, 1857—70)
- касцёл усіх святых (Варшава, 1859—63)
- Радамская ратуша
- палац Паца ў Варшаве, перабудаваны і разбудаваны з даўняга барочнага палаца Радзівілаў, 1824—28, знішчаны ў 1944, адбудаваны ў 1947—51
- дарыцкая святыня палацава-паркавага ансамблю ў Натоліне (Варшава, 1834)
- санаторый Марконі ў Буську-Здруі (1835)
- палац Велапольскіх у Хробжы (1857—60)
- Блоньская ратуша (1842)
- вадазбор у Саскім агародзе (Варшава, 1852)
- разбудова палаца ў Яблонне (1834—43)
- пошта ў Аўгустове (1828)
- Аўгустоўская ратуша (1835—36, знішчаны ў 1939—44)
- шпіталь Св. Тройцы ў Калішы (1840—41)
- Колская ратуша
- перабудова палаца Касакоўскіх (Варшава)
- вакзал Варшаўска-венскай чыгункі Сасновец-Галоўны
- староства Станіславаўскага павета ў Міньску Мазавецкім (1847—1853)
- касцёл Св. Мікалая Біскупа (Ломна Мазавецкага ваяводства)
- шпіталь Усіх Святых (Велюнь)
- палац Паца ў Даўспудзе (1820—22, разабраны ў 1867)
- мураваная стайня гончых жарабцоў (Янаў-Падляскі, 1841)
- касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла у Ражанцы (Шчучынскі раён, 1827)
- палац у Канапніцы (Велюнскі павет Лодзьскага ваяводства)
- грабніца Станіслава Косткі Патоцкага і яго жонкі Аляксандры (Вілянаў, 1836)
- праект палаца ў Збуйне (1833)
- Цеханаўская ратуша (1844)

- касцёл апекі Божай Маці (Асянціны, 1845—1855)
Лісты
[правіць | правіць зыходнік]- O porządkach architektonicznych, Warszawa 1828, wyd. 2 1837
- Saggio sugli ordini di architettura, Warszawa 1831
- Zbiór projektów architektonicznych, Warszawa, 1838-42
Цікавосткі
[правіць | правіць зыходнік]- Імем архітэктара названы варшаўскі тэатр, заснаваны ў 2009 таварыствам «Italiani In Polonia» («Італьянцы ў Польшчы»). Тэатр размяшчаецца ў скляпеннях запраектаванага Генрыкам Касцёла ўсіх святых.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Aldona Bartczakowa. Pałac Paca. — Warszawa, 1973.
- Tadeusz S. Jaroszewski. O siedzibach neogotyckich w Polsce. — Warszawa, 1981. — ISBN 83-01-01758-9.
- Tadeusz S. Jaroszewski. Henryk Marconi i neogotyk (uwagi) // «Rocznik Białostocki». — 1976. — Т. 13. — С. 451—471.
- Katalog rysunków architektonicznych Henryka i Leandra Marconich w Archiwum Głównym Akt Dawnych / oprac. Tadeusz S. Jaroszewski, Andrzej Rottermund. — Warszawa: Biblioteka Muzealnictwa i Ochrony Zabytków, 1977. — Т. 11. — (seria A).
- Stanisław Łoza. Architekci i budowniczowie w Polsce. — Warszawa, 1954.
- Polski Słownik Biograficzny. — Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk, 1974. — Т. XIX/1. — С. 599—600.
- The Dictionary of Art / ed. Jane Turner. — Т. 20. — ISBN 1-884446-00-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Генрык Марконі
- Rafał Krajewski. Henryk Marconi (wspomnienie pośmiertne) (польск.), «Tygodnik Ilustrowany» nr 186, 18.4.1863
- Генрык Марконі на старонцы Warszawa1939.pl Архівавана 8 снежня 2013. (польск.)
- Варшавікія (польск.)