Пронскія
Выгляд
Пронскія | |
---|---|
Герб «Пагоня Руская» | |
Краіна паходжання | Разанскае княства |
Тытул | князі |
Першы з роду | Міхаіл Яраславіч |
Адгалінаванне роду | Разанскіх Рурыкавічаў |
Пронскія — княжацкі род, адгалінаванне Рурыкавічаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Род пайшоў ад галіны Рурыкавічаў, якая ў XIV ст. атрымала ва ўладанне горад Пронск у Разанскім княстве. Прадстаўнікі роду зваліся князямі Пронскімі, але страцілі Пронск да 1483 года, калі ён ужо быў у складзе Разанскага княства (з 1521 у Вялікім княстве Маскоўскім). Пасля Пронскія былі баярамі пры двары вялікіх князёў маскоўскіх і рускіх цароў. Род згас у канцы XVII ст.
Адна з галін Пронскіх перайшла ў XV ст. на службу да вялікага князя літоўскага Казіміра і засталася ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гэтая галіна карысталася гербам «Пагоня Руская» і згасла ў 1638 годзе.
Вядомыя прадстаўнікі літоўскай галіны
[правіць | правіць зыходнік]- Сямён Пронскі (? — 1555) — ваявода кіеўскі, перайшоў у каталіцтва пад імем Фрыдэрык.
- Андрэй Пронскі (? — каля 1548) — староста чаркаскі[1]
- Аляксандр Пронскі (? — каля 1595) — кашталян троцкі.
Зноскі
- ↑ Сергійчук В. Дмитро Вишневецький. — К.: Україна, 2003. — 192 с. — ISBN 966-524-129-X — С. 44. укр.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Пронскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 466. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія літоўскай галіны Пронскіх Архівавана 21 кастрычніка 2013.
- Генеалогія Пронскіх