Аляксандр Пронскі
| Аляксандр Пронскі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Герб «Пагоня Руская» | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Мікалай Радзівіл Сіротка | ||||||
| Пераемнік | Мікалай Тальваш | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | каля 1550 | ||||||
| Смерць | каля 1595 | ||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Пронскія | ||||||
| Бацька | Фрыдэрык Пронскі | ||||||
| Маці | Фядора Багавіцінавіч | ||||||
| Жонка | Фядора Сангушка | ||||||
| Дзеці | Юліюш Эліяш, Аляксандр Актавіян | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | кальвінізм[1] | ||||||
Аляксандр Пронскі (каля 1550 — каля 1595) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У маладосці пры двары французскага караля Карла IX. У 1573 быў у складзе пасольства па запрашэнні на трон Рэчы Паспалітай Генрыка Валезы. У 1575 падтрымаў абранне на трон Стэфана Баторыя.
З 1576 стольнік ВКЛ, з 1580 староста луцкі.
Удзельнічаў у Інфлянцкай вайне.
Пасля смерці Стэфана Баторыя прытрымліваўся габсбургскай арыентацыі, выступаў за абранне эрцгерцага Максіміліяна на трон Рэчы Паспалітай. Удзельнічаў у бітве пад Бычынай 24 студзеня 1588 і разам з Максіміліянам трапіў у няволю да прыхільнікаў Жыгімонта III; быў пазбаўлены пасад і эмігрыраваў у Прагу.
Пасля вяртання абраны паслом на сойм 1590—1591. З 1591 кашталян троцкі.
Адстойваў суверэнітэт ВКЛ у Рэчы Паспалітай. Вызнаваў кальвінізм.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]З княскага роду Пронскіх, сын кіеўскага ваяводы Сямёна-Фрыдэрыка і Фядоры Багавіцінавіч.
Жанаты з Фядорай Сангушкай, дачкой гетмана Рамана Сангушкі, меў сыноў Юліюша Эліяша (? — 1613) і Аляксандра Актавіяна (? — 1638), якому было прысвечана першае выданне твора Міхалона Літвіна «Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў». На сынах Аляксандра Фрыдрыхавіча род Пронскіх у ВКЛ згас.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Пронскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 466. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія літоўскай галіны Пронскіх Архівавана 21 кастрычніка 2013.
- ↑ а б Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. Wolff — Warszawa: 1895. — С. 402.