Казімір IV Ягелончык
Казімір IV польск.: Kazimierz Jagiellończyk | ||
Казімір IV. Марчэла Бачыярэлі | ||
![]() | ||
| ||
---|---|---|
1440 — 1492 | ||
Папярэднік | Жыгімонт Кейстутавіч | |
Пераемнік | Аляксандр Ягелон | |
| ||
1447 — 1492 | ||
Папярэднік | Уладзіслаў III Варненчык | |
Пераемнік | Ян I Ольбрахт | |
Дзейнасць | суверэн | |
Нараджэнне | 30 лістапада 1427[1][2][…] | |
Смерць | 7 чэрвеня 1492[1][2][…] (64 гады) | |
Пахаванне | ||
Дынастыя | Дынастыя Ягелонаў | |
Бацька | Ягайла | |
Маці | Соф’я Гальшанская | |
Жонка | Лізавета Габсбург | |
Дзеці | Уласла II, Ядзвіга Ягелонка, герцагіня Ландсхут-Баварская, Казімір Казіміравіч, Ян I Ольбрахт, Аляксандр Ягелончык, Жыгімонт I Стары, Барбара Ягелонка[d], Соф'я Ягелонка[d], Ганна Ягелонка[d], Frederick Jagiellon[d], Elisabeth Jagiellon[d], Elizabeth Jagellon[d] і Elizabeth Jagiellon[d] | |
Узнагароды | ||
Казімір Андрэй Ягайлавіч (Ягелончык, Ягелон) (30 лістапада 1427, Кракаў — 7 чэрвеня 1492, Гродна) — вялікі князь літоўскі (1440-1492), кароль польскі (1447-1492).
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Малодшы сын Ягайлы і Соф’я Гальшанскай.
Абраны вялікім князем незалежніцкай партыяй на чале з Янам Гаштольдам пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча (1440). Пры абранні абяцаў вярнуць ВКЛ Валынь і Падолле захопленыя Польшчай, што пазней і выканаў. У 1444 вярнуў ад Польшчы ў склад ВКЛ Дарагічынскую зямлю. Пасля смерці свайго старэйшага брата Уладзіслава, караля польскага, быў запрошаны на польскі сталец. Але Казімір доўгі час не пагаджаўся, яго не адпускалі князі і баяры ВКЛ, якія не жадалі нават персанальнай уніі з Польшчай, але пасля ўсёж-такі пад уплывам маці даў згоду. У чэрвені 1447 абраны каралём Польшчы, але прысягу даў толькі ў 1453. У 1454 Казімір ажаніўся з Альжбэтай, дачкой памерлага германскага караля Альбрэхта II. У Казіміра і Альжбэты было трынаццаць дзяцей.
Унутраная палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Намагаўся ўмацаваць велікакняжацкую ўладу, аднак гэтага не атрымалася, вымушаны быў пашырыць правы феадалаў і шляхты. У 1441 г. задушыў выступленне смаленскіх гараджан, а ў 1490—1492 гг. - выступленні сялян на поўдні ВКЛ і Польшчы. У 1447 г. выдаў гэтак званы Казіміраў прывілей, якім пашырыў правы феадалаў ВКЛ, гарантаваў права ўласнасці на зямлю, вольны выезд за мяжу, права судзіць залежных ад іх людзей. У прывілеі прадугледжвалася, што зямлю і дзяржаўныя пасады ў ВКЛ маглі атрымліваць толькі мясцовыя феадалы. Пры Казіміры вырасла роля паноў-рады і ўзмацніўся яе ўплыў на дзейнасць вялікага князя. У 1457 г. выдаў прывілей, паводле якага жыхары ВКЛ маглі вольна выязджаць за мяжу, акрамя варожых краін, у тым ліку для набыцця адукацыі. Аказваў матэрыяльную дапамогу студэнтам з дзяржаўнага скарбу. У 1468 г. выдаў Судзебнік, першую спробу кадыфікацыі крымінальнага і працэсуальнага права ВКЛ. У 1471 г. ліквідаваў удзельныя княствы. Прадстаўнікі незалежніцкай партыі, незадаволеныя збліжэннем з Польшчай, у 1480-х гадах арганізавалі змову супраць Казіміра, але яна была выкрыта. Выданнем Няшаўскага статута Казімір пачаў час палітычнага панавання ў Польшчы шляхецкага стану.
Знешняя палітыка[правіць | правіць зыходнік]
Пры Казіміры васалам Польшчы стала Мазавецкае княства, было далучана Асвенцымскае княства. У выніку трынаццацігадовай вайны з крыжакамі (1454—1466) па Таруньскім дагаворы (1466) Польшча вярнула Памор'е, атрымала Заходнюю Прусію, а Тэўтонскі ордэн трапіў у васальную залежнасць. Казіміру давялося амаль штогод адбіваць татарскія наезды. Добра прыняў намер наўгародскіх баяр на чале з Марфай Барэцкай далучыць Вялікі Ноўгарад да ВКЛ, але Іван III пасля доўгай аблогі захапіў Ноўгарад і жорстка расправіўся з баярамі.
Нашчадкі[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзіслаў Ягелончык (1456—1516), кароль чэшскі
- Ядвіга Ягелонка (1457—1502)
- Казімір (1458—1484)
- Ян I Ольбрахт (1459—1501), кароль польскі
- Аляксандр Ягелончык (1461—1506)
- Сафія Ягелонка (1464—1512)
- Альжбэта (1465—1466)
- Жыгімонт Стары (1467—1548)
- Фрыдэрык Ягелончык (1468—1503), біскуп кракаўскі, кардынал
- Альжбэта II (1472—1480)
- Ганна Ягелонка (1476—1503)
- Барбара Ягелонка (1478—1534)
- Альжбэта III (1483—1517)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Casimir IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 2,0 2,1 Lundy D. R. Casimir IV Jagellon, King of Poland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Casimir Jagellon // GeneaStar
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118990217 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 7. — Мн., 1998.
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. — Мн., 2004. — С. 229.
- Беларусь: энцыкл. давед. — Мн., 1995.
- Мысліцелі i асветнікі Беларусі: Х — ХІХ стагоддзі: энцыкл. давед. — Мн., 1995. — С. 86.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.
- Герасімчык, В. Праклён Ягелона. "Рукі каралёў сягаюць далёка" // Наша гісторыя, №5, 2018, с. 50-52. ISBN 2617-2305