Прыдыбайлаўскае радовішча глін
Выгляд
Прыдыба́йлаўскае радовішча глін знаходзіцца каля паўднёва-заходняй ускраіны вёскі Прыдыбайлы Лідскага раёна.
Лінзападобны паклад звязаны з марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Разведаныя запасы 348 тыс. м³, перспектыўныя 328 тыс. м³.
Гліны карычневыя, тлустыя, шчыльныя, пластычныя і высокапластычныя, зрэдку пясчаныя, у ніжняй частцы з тонкімі праслойкамі пяскоў і супескаў. Магутнасць карыснай тоўшчы 1—10 м, ускрышы (пяскі, суглінкі, торф) 2—2,8 м.
Гліны прыдатныя на выраб кафлі, дрэнажных труб, цэглы. Распрацоўваліся цагельным заводам (в. Шайбакі).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прыдыбайлаўскае радовішча глін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.