Прышэльцы 2: Калідоры часу
«Прышэ́льцы 2: Калідо́ры ча́су» (фр.: Les Visiteurs II: Les couloirs du temps) — французсая камедыя рэжысёра Жана-Мары Пуарэ, якая выйшла на экраны ў 1998 годзе.
Сюжэт фільма з'яўляецца працягам фільма 1993 года «Прышэльцы». Акцёрскі склад застаўся ранейшым, за выключэннем ролі Беатрыс, якую сыграла Мюрыэль Робін замест Валеры Лемерсье.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Калі граф Дэ Манмірай вяртаўся з мінулага ў першы раз, то замест свайго слугі Жакуя прыхапіў выпадкова яго далёкага сваяка. Сапраўдны Жакуй застаўся ў сучаснасці. Ён не губляе часу дарма: гуляе ў казіно, выдатна праводзіць час са сваёй сяброўкай. У гэты час няшчасны граф Дэ Манмірай не можа ажаніцца са сваёй каханай з-за таго, што адбыліся змены ў часе, якія пацягнула за сабой падмена Жакуя. Граф прыходзіць да высновы, што адзінае выйсце - гэта вярнуцца ў будучыню, каб усё выправіць.
У ролях
[правіць | правіць зыходнік]Акцёр | Роля |
---|---|
Жан Рэно | граф Годфруа дэ Манмірай |
Крысціян Клаўе | Жакуй / Жакар |
Мюрыэль Робін | Фрэнегонда / Беатрыс |
Зноскі
- ↑ http://www.kinokalender.com/film530_die-zeitritter-auf-der-suche-nach-dem-heiligen-zahn.html Праверана 3 лютага 2018.
- ↑ а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Les couloirs du temps: Les visiteurs II на сайце «Internet Movie Database» (англ.)