Прыёны
Выгляд
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Прионы(руск.) |
Прыёны (ад англ.: proteinaceous infectious particles — бялковыя заразныя) — асаблівыя бялкі, якія выклікаюць пашкоджанне нервовай сістэмы чалавека і жывёл з развіццём губчастага перараджэння галаўнога мозга; выклікаюць павольныя інфекцыі.
Апісаны С. Прузінерам.
Маюць форму бялковых фібрыл даўжынёй 50—500 нм.
Асаблівасць прыёнаў (як узбуджальнікаў хвароб) — адсутнасць у іх структуры нуклеінавых кіслот, устойлівасць да кіпячэння, дзеяння пары спірту (70 °С), яны інертныя да рэчываў, якія разбураюць нуклеінавыя кіслоты. Аднак прыёны адчувальны да дзеяння рэчываў, што інактывуюць бялкі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- ПРИОН // Энцыклапедыя Кругасвет (руск.)
- Прион (prion) (руск.) // ХиМиК.ру
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прыёны