Псалтыр Тыберыя
| ||
Псалтыр Тыберыя. XI стагоддзе[1] | ||
Матэрыял | туш і пергамент | |
---|---|---|
Брытанская бібліятэка | ||
(інв. Cotton MS Tiberius C VI[1]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Псалтыр Тыберыя (Брытанская бібліятэка Cotton MS. Tiberius C.vi) — адзін з прынамсі чатырох захаваных галіканскіх псалтыроў , створаных у Нью-Мінстэры, Уінчэстэр у гады нармандскага заваявання Англіі (астатнія тры — Стоўскі псалтыр , Псалтыр Вітэлія і Псалтыр Ламбета). Цяпер рукапіс цалкам можна ўбачыць у Інтэрнэце на сайце Брытанскай бібліятэкі[2].
Ён мае самы ранні з вядомых уступны[3] цыкл мініяцюр у псалтыры (ф. 7v-16r), форма, якая стала вельмі папулярнай на працягу наступных стагоддзяў[4]; Псалтыр Святога Олбана XII стагоддзя мае адзін з самых вядомых і найбольш поўных з такіх цыклаў. Цыкл Тыберыя адлюстроўвае жыццё Давіда і Хрыста, звязваючы іх тыпалагічна . Мініяцюры выкананы ў так званым «трэцім стылі» позняга англасаксонскага мастацтва, «у якім вінчэстэрскі і утрэхцкі стылі зліліся і атрымалі яшчэ большую манументальнасць». Большасць з іх з вялікай экспрэсіўнасцю выкарыстоўвае англійскі таніраваны контурны стыль малявання, які склаўся на працягу мінулага стагоддзя[5]; некаторыя выкарыстоўваюць цалкам афарбаваны стыль, напрыклад f. 30v, з партрэтам Давіда на троне.
Меркаваная дата стварэння рукапісу была даволі рухомай у апошнія гады, рухаючыся ад «сярэдзіны XI стагоддзя»[6] або «каля 1050 года»[7] да «3-й чвэрці XI стагоддзя» паводле даных Брытанскай бібліятэкі ў 2016 годзе[8].
Рукапіс з’яўляецца няпоўным і быў пашкоджаны падчас пажару ў бібліятэцы Котана ў 1731 годзе, у выніку якога былі адарваны верхнія вуглы кожнай з першых старонак. Ён быў адноўлены ў 1894 годзе, калі фаліянты былі змешчаны паасобку ў кнігу з большым памерам старонкі[9]. 129 арыгінальных старонак маюць памер прыкладна 248x146 мм. Пасля першапачатковага матэрыялу ёсць 24 старонкі з малюнкамі, 5 з якіх ілюструюць жыццё Давіда і 11 — Хрыста[10]. У пачатку асноўных раздзелаў кнігі, напрыклад, у пачатку Псалма 1 (f. 31r), ёсць вялікая ініцыяльная і ілюмінаваная рамка з лісцем аканту ў вінчэстэрскім стылі.
У псалмах, напісаных стараанглійскай мовай, прысутнічае беспрапынная міжрадковая глоса і іншыя вернакулярныя матэрыялы[11].
-
F. 8r, Давід і леў
-
F. 8v, Давід перад Галіяфам
-
F. 9r, Галіяф павержаны
-
F. 9v, Саўл і Давід
-
F. 10v, Спакуса Хрыста
-
F. 12r, Арышт Ісуса
-
F. 13v, Жанчына ў грабніцы
-
f. 14r. Нявер’е Фамы
-
F. 18v, Хрыстос у славе
-
F. 30v, Давід на троне
-
F. 31r Beatus vir
-
F. 31v Старонка з тэкстам псалма
Зноскі
- ↑ а б в http://www.bl.uk/manuscripts/FullDisplay.aspx?ref=Cotton_MS_Tiberius_C_VI
- ↑ British Library : Collection items : Tiberius Psalter(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2022. Праверана 31 студзеня 2023.
- ↑ https://hmmlschool.org/lexicon/14972/
- ↑ Backhouse et al., 83
- ↑ Brown, 132—133
- ↑ Backhouse et al., 83
- ↑ Brown, 133; Openshaw, 14, citing Wormald
- ↑ BL, noting other later additions from «2nd half of the 12th century»; a date in the 3rd quarter is also preferred by: Michael Lapidge, Simon Keynes, Malcolm Godden, Anglo-Saxon England, Volume 20, Cambridge University Press (2007), p. 161
- ↑ BL
- ↑ Backhouse et al., 83
- ↑ Backhouse et al., 83; «he Production and Use of English Manuscripts, 1060 to 1220» database
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- «BL»: BL, Cotton MS Tiberius C VI, with the MS fully online
- Backhouse, Janet, Turner, D.H. , and Webster, Leslie , eds.; The Golden Age of Anglo-Saxon Art, 966—1066, 1984, British Museum Publications Ltd, ISBN 0714105325
- Brown, Michelle P., Manuscripts from the Anglo-Saxon Age, 2007, British Library, ISBN 9780712306805
- Openshaw, K. M., 'The Battle between Christ and Satan in the Tiberius Psalter', Journal of the Warburg and Courtauld Institutes, 52 (1989), 14-33.
- Campbell, A. P., ed., The Tiberius Psalter, Edited from British Museum MS Cotton Tiberius C vi., Ottawa Medieval Studies, 2 (Ottawa: University of Ottawa Press, 1974).
- Pulsiano, Phillip , '233. London, British Library Cotton Tiberius C. vi: «Tiberius Psalter»', in Anglo-Saxon Manuscripts in Microfiche Facsimile (Binghamton, NY: Arizona Center for Medieval and Renaissance Studies, 1994), vol. 2: Psalters I, pp. 38-42.
- Wormald, Francis , 'An English, Eleventh-Century Psalter with Pictures: British Library, Cotton MS Tiberius C.VI.', in Collected Writings: I. Studies in Medieval Art from the Sixth to the Twelfth Centuries, ed. by J. J. G Alexander et al., 123-37 + plates (London: Harvey Miller Publishers; Oxford: Oxford University Press, 1984), pp. 180-81