Утрэхцкі Псалтыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Утрэхцкі псалтыр. каля 820[1]
нідэрл.: Utrechts Psalter
Матэрыял пергамент[1]
Утрэхцкая ўніверсітэцкая бібліятэка[d][1]
(інв. Hs. 32)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Утрэхцкі псалтыр, ліст 15 v

Утрэхцкі псалтыр (нідэрл.: Utrechts Psalter) — помнік сярэднявечнага кніжнага мастацтва, які захоўваецца ва ўніверсітэцкай бібліятэцы  (гал.) Утрэхта (Нідэрланды).

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Утрэхцкі псалтыр з’яўляецца выдатным помнікам кніжнага ілюстравання эпохі Каралінгскае Адраджэння. Ён быў створаны каля 820—835 гадоў у бенедыкцінскім манастыры Атвільер  (руск.) у Шампані і ўпрыгожаны зробленымі тушшу 166-ю ілюстрацыямі. Тэкст напісаны на лацінскай мове. Прыкладна ў гэты ж час у Атвільерскім абацтве  (англ.) гэтымі ж каліграфамі і мастакамі было створана і вядомае Евангелле Эбона. З 1732 года Утрэхцкі псалтыр захоўваецца ў бібліятэцы ўніверсітэта горада Утрэхт.

Утрэхцкі псалтыр з’яўляецца таксама важным гістарычным помнікам, які характарызуе лад жыцця і мыслення людзей каралінгскай эпохі — у першую чаргу дзякуючы інтэрпрэтацыям-каментарам, дадзеных выкладзеным у гэтым рукапісы псалмам.

Зноскі

  1. а б в The Utrecht Psalter Праверана 27 снежня 2018.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Utrecht-Psalter. Im Originalformat der Handschrift 32 aus dem Besitz der Bibliotheek der Rijksuniversiteit te Utrecht. 2 Bände. Graz: Akad. Druck- u. Verlags-Anstalt (Codices selecti phototypice impressi), 1982—1984. Band 1: Vollständige Faksimile-Ausgabe, 216 Seiten, 1982; Band 2: Kommentar von Koert van der Horst, übersetzt aus dem Holländischen von Johannes Rathofer, 108 Seiten, 1982. ISBN 3-201-01207-6
  • Koert van der Horst (выд.): The Utrecht Psalter in medieval art: picturing the psalms of David. [… Published in conjunction with the exhibition Het Utrecht Psalter. Middeleeuwse meesterwerken rond een beroemd handschrift Utrecht, Museum Catharijneconvent, 31 August — 17 November 1996] MS’t Goy-Houten 1996. ISBN 90-6194-328-0, ISBN 90-6194-318-3
  • Lawrence Nees, "On Carolingian book painters: The Ottoboni Gospels and its Transfiguration Master, " in: The Art Bulletin, Juni 2001, в Find Articles

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]